Свет44

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы

Кансалтынгавая кампанія ў сферы падаткаў і іміграцыі Nomad Capitalist апублікавала свой штогадовы рэйтынг «самых моцных пашпартоў». Яго адрозненне ад большасці падобных даследаванняў у тым, што акрамя магчымасці бязвізавага ўезду ў іншыя краіны, ён улічвае шмат іншых важных параметраў, піша CNBC.

Дзявятае выданне рэйтынгу ўключае 199 краін і тэрыторый, пры яго складанні выкарыстоўваліся 20 крыніц — ад матэрыялаў падатковых службаў да World Happiness Report і Індэксу чалавечага развіцця ААН.

У адрозненне ад іншых рэйтынгаў, што ацэньваюць пашпарты толькі па колькасці краін з бязвізавым уездам, Nomad Capitalist улічвае пяць крытэрыяў:

  • Бязвізавы рэжым — 50%;
  • Падаткаабкладанне — 20%;
  • Глабальнае ўспрыманне краіны ў свеце — 10%;
  • Магчымасць атрымання двайнога грамадзянства — 10%;
  • Асабістыя свабоды (свабода прэсы, вайсковы абавязак і г.д.) — 10%.

Гэтыя фактары дапамагаюць лепш зразумець «сапраўдную вартасць» грамадзянства і вызначыць, людзям з якой краіны, валодаючы адпаведным пашпартам, сапраўды жывецца ва ўсіх сэнсах камфортна.

Згодна з гэтым рэйтынгам, самы моцны пашпарт у свеце мае Ірландыя.

Гэтая краіна ўпершыню заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу ад Nomad Capitalist. Яшчэ ў 2020 годзе яна падзяліла лідарства з Люксембургам і Швецыяй.

«Ірландыя здзівіла ўсіх сваёй моцнай міжнароднай рэпутацыяй, дружалюбнай да бізнэсу падатковай палітыкай і гнуткасцю грамадзянства», — сказаў даследчык кампаніі Хаўер Карэа для CNBC Travel.

Наступныя месцы следам за Ірландыяй займаюць таксама еўрапейскія краіны: Швейцарыя, Грэцыя, Партугалія, Чэхія, Фінляндыя, Люксембург, Нідэрланды, Мальта. І толькі дзясятую пазіцыю дзеляць паміж сабой нееўрапейскія дзяржавы — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Новая Зеландыя.

Беларусь у спісе знаходзіцца на далёкім 125-м месцы, далёка адстаючы ад усіх сваіх суседзяў. Латвія тут на 19-м месцы, Літва — на 29-м, Польшча — на 32-м, Украіна — на 73-м, а Расія — на 95-м.

Замыкаюць сусветны рэйтынг такія краіны, як Пакістан, Ірак, Эрытрэя, Емен і Афганістан.

Каментары4

  • Ну-ну
    05.04.2025
    А где, на тым жа, дзе і «пашпарт БНР» канца 90-х Нацыянальнага Лідэра.
  • Беларус
    06.04.2025
    Але ж у Беларусі зараз няма свайго пашпарту, як і сваёй дзяржавы. Праэкт беларускага пашпарту ёсьць, але палітычнай волі па ягоным прызнаньні ў дэмакратычных краін, нажаль, няма. Таму на ўзгаданым 125-м месцы месьціцца пашпарт акупацыйнага рэжыму лукашэнкі, які не з'яўляецца беларускім, бо яго выдачу кантралююць нелегітымныя ўлады. Неразуменьне розніцы і надалейшае прасоўваньне тэрміналогіі хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.
  • Максим Дизайнер
    06.04.2025
    Все решают бабки. Ирландия, Швейцария и далее по списку - самая высокая соцподдержка на континенте. В Ирландии ще и английский основной, который знают во всем мире.Украинцы без языка и экзаменов "учатся" в ирландских ВУЗах. Тетки на дорогих машинах выбивают из местных властей вместо бесплатных гостиниц дома и получают пособие по 800 евро на человека. Если большая семья с детьми, можно сидеть вообще не работать.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць