Меркаванні298298

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»

Перакладчык Сяргей Шупа адрэагаваў у фэйсбуку на ўказ Пуціна аб рускай мове, які тычыцца не толькі Расіі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 11 ліпеня падпісаў указ аб зацвярджэнні асноў дзяржаўнай моўнай палітыкі. Увагу на сябе звяртае фармулёўка, што руская мова з'яўляецца нацыянальным здабыткам Расіі і важным элементам культуры, які аб'ядноўвае шматнацыянальны народ краіны і іншыя народы свету ў адзіную культурна-цывілізацыйную агульнасць рускага свету. 

У гэтых словах можна ўбачыць далейшае імкненне да пашырэння рускага свету.

Перакладчык Сяргей Шупа з гэтай нагоды звярнуўся ў фэйсбуку да беларусаў.

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Не, вы не «страляеце ў беларускі народ», як ляпідарна выказаўся адзін геніяльны мысьліцель сучаснасьці.

Вы пакідаеце незамкнёнымі дзьверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў і рабаўнікоў. І няважна, як вашу расейскамоўнасьць ацэньваеце вы або я, важна — як яны.

І — ніхто нікога не прымушае і не падганяе. Гэта проста момант, каб падумаць пра культуру і цывілізацыю», — напісаў Сяргей Шупа.

Каментары298

  • на імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць
    12.07.2025
    "Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»"

    я шмат крытыкую Беларусаў Падляшча, і Латышонка ЯК "праваслаўнага " гісторыкa , алеж тут Я З ІМ НА 110%, «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!» , зразумела усім што наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм . 2014-2020 яны гэта ужо рабілі і наш oфіcны планктон замест нашых трасяншыкаў выбраў прыблудаў, людзей на 100 % Маскоўскамоўнай імперскай культуры . Нацыя атрымала жахлівую лекцыяю , малюся каб мы усе зразумелі што без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць ...
  • %
    12.07.2025
    Хоць без лыжкі сьвінства не абышлось у выказваньні, але менавіта так - вы самі запрашаеце у наш дом рабаўнікоў і бандытаў. Задумайцесь, моцна задумайцесь, асабліва тыя хто на нешта яшчэ і прэтэндуе
  • ці кава
    12.07.2025
    а калі б расейцы выбралі б прыкметай "рускага сусвету" тых, хто ўжывае кісларод - трэба перастаць дыхаць?

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць