Свет11

Канада выдзяляе грошы Украіне на набыццё зброі

Падчас візіту ў Кіеў прэм’ер-міністр Канады Марк Карні абвясціў, што яго краіна перадасць Украіне 2 мільярды канадскіх даляраў (каля 1,5 мільярда даляраў ЗША) на вайсковую дапамогу. З гэтай сумы 1,44 мільярда будзе выдаткавана на пастаўкі дронаў, боепрыпасаў і бранятэхнікі, якія чакаюцца ўжо ў верасні.

Марк Карні ў Кіеве. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Акрамя таго, Канада выдзеліць дзясяткі мільёнаў даляраў на экстранную дапамогу, будаўніцтва бамбасховішчаў і абарону ад кібератак.

Марк Карні таксама падкрэсліў, што Канада як сустаршыня міжнароднай кааліцыі будзе дамагацца хуткага і безумоўнага вяртання з Расіі ўкраінскіх дзяцей.

24 жніўня ў Кіеве адбыліся ўрачыстасці з нагоды 34-й гадавіны Незалежнасці Украіны. У іх прынялі ўдзел спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг, кіраўнікі і дыпламаты іншых краін, у тым ліку і асабіста канадскі прэм'ер Марк Карні.

Каментары1

  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    24.08.2025
    лічы па 50 CAD з кожнага канадца. Ну, хоць што, лепш чым нічога.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць