Грамадства5757

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы

Беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю іспанскай газеце El País расказала, што выступае супраць адмовы ад рускай мовы і рускамоўных твораў ва Украіне праз вайну. За гэтыя словы пісьменніцу крытыкуюць. Журналістка «Белсата» папрасіла Алексіевіч адказаць на некалькі пытанняў — а пісьменніца абмежавалася паведамленнем, у якім патлумачыла, што яе словы маглі сказіцца пры перакладзе.

Святлана Алексіевіч. Фота: «Наша Ніва»

«Я не валодаю іспанскай і не магу праверыць, як мяне пераклалі, — напісала Алексіевіч. — Але магу паўтарыць, што я хацела сказаць: вінаватая не мова, вінаватыя палітыкі, якія карыстаюцца гэтай мовай. Ува мне жывуць тры мовы: украінская — ад мамы-ўкраінкі, беларуская — ад бацькі-беларуса і руская, на якой я выгадавалася».

У інтэрв'ю Алексіевіч сярод іншага спыталі, ці можа беларуская культура развівацца па-руску, як ірландская развіваецца на англійскай мове. У адказ пісьменніца сказала, што яна беларуская пісьменніца і піша па-руску.

Таксама яна дадала, што не падтрымлівае адмову ад рускай мовы і рускамоўных твораў, якая цяпер адбываецца ва ўкраінскім грамадстве, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, праз вайну з РФ.

«Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра».

Гэтыя адказы нобелеўскай лаўрэаткі выклікалі бурнае абмеркаванне ў сацсетках, шмат якія беларусы раскрытыкавалі Алексіевіч за такую пазіцыю.

Каментары57

  • Дакладны пераклад.
    10.11.2025
    У мяне жывуць тры мовы, две з іх - бацькоўскія - у канцлагеры. А руская - гэта я - над імі вертухаем.
  • Newson
    10.11.2025
    Так, а что именно не так в переводе? Что там вообще можно не так перевести чтобы исказить настолько? Переводчики неквалифицированные или Светлана виляет, перепихивает на переводчиков и не может признать ответственность за слова?
  • не такі, як ёсць
    10.11.2025
    як быццам бы ўпершыню…. савецкая жанчына з рускім светапонлядам

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць