Усяго патроху2121

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ

Вызваленая 13 снежня Марыя Калеснікава з часоў прэзідэнцкай кампаніі-2020 моцна асацыюецца з чырвонай памадай, якой яна нязменна фарбавала вусны, нават знаходзячыся ў цяжкіх умовах калоніі. Яна натхняла і іншых зняволеных жанчын, а таксама беларусак па-за кратамі.

Цяпер у гонар Марыі ў сацсетках зладзілі цэлы чырвона-памадны флэшмоб.

Марыя Калеснікава да затрымання ў 2020 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Вось толькі некалькі пастоў салідарнасці і радасці за Марыю Калеснікаву ад беларусак з Threads.

Падтрымала флэшмоб, напрыклад, былая палітзняволеная па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка, якая таксама прайшла праз гомельскую калонію.

Адна з удзельніц флэшмобу прызналася, што чырвоны на вуснах ёй зусім не пасуе, але для такой нагоды яна нафарбавалася.

Беларусы жартавалі, што за пару дзён у крамах Беларусі і Еўропы скончыцца ўся памада падобных адценняў і раілі разумным маркетолагам касметычных брэндаў запускаць тэматычную рэкламу. 

Адзін чалавек нават прапанаваў запусціць вытворчасць спецыяльнай памады «Марыя».

Нехта радаваўся за Машу, але адначасова перажываў за тых, хто ўсё яшчэ ў няволі.

«Беларускі сёння нафарбавалі вусны чырвоным і ідуць піць віно», — радаваліся засмучаныя адсутнасцю добрых навін суайчыннікі як з-за мяжы, так і ўнутры Беларусі.

Некаторыя памады чакалі свайго часу ажно з 2020 года.

Варта адзначыць, што за фарбаванне вуснаў палітзняволеных у Гомельскай жаночай калоніі ў пэўны момант пачалі прэсаваць. Так, Вольга Класкоўская распавядала, што супрацоўнікі калоніі адразу прымалі гэта за салідарнасць з Марыяй і пратэст, прапануючы перафарбаваць вусны ў зялёны, камуфляжны колер формы.

Гістарычна, пачынаючы ад суфражыстак, чырвоная памада сапраўды лічылася знакам пратэсту супраць патрыярхату, сэксізму, гвалту і дыктатур, яна выкарыстоўвалася жанчынамі для заявы пра сваю сілу і права на самавыяўленне.

Марыя Калеснікава адразу пасля дэпартацыі на тэрыторыю Украіны. Нават у такіх умовах яна не забылася пра свой класічны макіяж

Нагадаем, экс-кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. На мяжы Калеснікава парвала свой пашпарт, каб пазбегнуць прымусовай дэпартацыі, і ў выніку апынулася за кратамі. Праз непрапарцыйна жорсткае ўтрыманне ў штрафным ізалятары ў 2022 годзе яна была экстранна шпіталізаваная з прабадной язвай і перытанітам. 

Каментары21

  • Дохтур
    14.12.2025
    "знакам пратэсту супраць патрыярхату, сэксізму, гвалту і дыктатур"
    Бедняжки несчастные загвалтовали вас сексисткие диктатуры. Вообще то красная помада это символ женщины ищущей секса. Всегда так было.
  • твой начальник
    14.12.2025
    Дохтур , это в твоей палате такое было, недодохтур
  • Ns
    14.12.2025
    Что-то ощущение как от фото, где целуют омоновцев....

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць