Грамадства11

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці

У маці тэлевядучай і спявачкі Кацярыны Ваданосавай — Нэлі Ваданосавай — адбылося кровазліццё ў мозг. Пра гэта сама Ваданосава паведаміла ў фэйсбуку.

Кацярына і Нэлі Ваданосавы

«У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся», — напісала Кацярына Ваданосава.

Маці тэлевядучай больш за год таму выехала з Беларусі праз ціск з боку КДБ і падалася на міжнародную абарону. Апошнім часам яна жыла разам з сям’ёй дачкі ў Беластоку.

Увосень польская памежная служба прыняла рашэнне аб яе дэпартацыі ў Літву з-за бюракратычных непаразуменняў: улады не ўлічылі, што справа аб міжнароднай абароне яшчэ разглядалася і быў прызначаны суд. Пазней дэпартацыю адмянілі.

Прычынай пагрозы высылкі стала тое, што жанчына ўехала ў Польшчу па літоўскай візе. Гэта звязана з так званым Дублінскім рэгламентам, які вызначае, якая краіна нясе адказнасць за разгляд хадайніцтва аб прытулку або міжнароднай абароне.

Каментары1

  • Глеб
    24.12.2025
    Госпадзе, дапамажы жанчыне выздаравець, дай сілы яе арганізму залячыць пашкоджаньні і аднавіцца.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць