Свет55

Батсвана прыгразіла адправіць у Германію 40 тысяч сланоў з-за спрэчкі вакол слановай косці

Улады Батсваны рэзка абвастрылі канфлікт з Германіяй вакол палітыкі аховы сланоў. Міністр навакольнага асяроддзя Вінтэр Байпуса Малотсі заявіў, што яго краіна гатовая «дэпартаваць» у Германію 40 тысяч сланоў.

Фота: Wolfgang Kaehler / LightRocket via Getty Images

Паводле яго слоў, вялікая колькасць сланоў у краіне прыводзіць да разбурэння сельскагаспадарчых угоддзяў і гібелі людзей, а забарона на гандаль слановай косцю пазбаўляе дзяржаву сродкаў для кампенсацый фермерам, піша Bild.

«Нам не патрэбная дапамога ў развіцці. Мы хочам зарабляць уласныя грошы, у тым ліку і на жывёлах. Нядобра прасіць міласціну. Камусьці, відаць, падабаецца бачыць нас у такім становішчы», — сказаў Малотсі.

Прычынай рэзкіх заяў стала пазіцыя Берліна, які, як і Еўрапейскі саюз у цэлым, выступае супраць адкрыцця нават сертыфікаванага гандлю слановай косцю.

Паводле даных Малотсі, цяпер у краіне налічваецца каля 150 тысяч сланоў, а на складах захоўваецца 160 тон слановай косці, пераважна ад жывёл, што загінулі натуральнай смерцю.

Каментары5

  • Axel Justas
    31.01.2026
    Кринж, дарма вы так. Батсвана адна з найбольш адэкватных краінаў у Афрыцы, хаця канешне, дуры там таксама хапае. Але па ўзроўню даходаў не надта вялікая розніца з Беларуссю.
  • Кринж
    31.01.2026
    Axel Justas,
    Розніца з лукашэнкаўскім бульбастанам сапраўды не вялікая, а зараз яшчэ сашкіны пакістанскія імігранты падцягнуцца- будзе ўвогуле весела. Сланоў няма-будзем грозіць шведу зубрамі або бабрамі.)
  • Гы
    31.01.2026
    Слонов в Германию запустят конечно на воздушных шариках

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць