Грамадства1111

У Германіі затрымалі дэпутата ад АдГ, на палях якога пад Лідай працавалі вязні

Дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ёрга Дорнаў затрымалі сёння падчас пасяджэння мясцовага парламента ў Саксоніі. Паліцыянты адвялі яго ў асобнае памяшканне для допыту. У ягоным офісе ў ландтагу адбыўся ператрус, паведамляе Bild.

Такога пачатку пасяджэння ландтага яшчэ не было, піша выданне. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі 56‑гадовага дэпутата ад АдГ Ёрга Дорнаў. Паводле інфармацыі BILD, следчыя адвялі палітыка ў асобнае памяшканне для допыту. Паралельна прайшлі ператрусы ў яго жылых і камерцыйных памяшканнях, а таксама ў аўтамабілях пад Лейпцыгам.

Палітыка, які даўно вядомы сваімі цеснымі сувязямі з рэжымам Лукашэнкі, вывелі з залы пасяджэнняў адразу пасля таго, як калегі пазбавілі яго дэпутацкай недатыкальнасці. Яго вінавацяць у абыходзе санкцый, а ценем на ягоную рэпутацыю кладуцца звесткі пра выкарыстанне працы палітвязняў на беларускіх палях.

Ёрг Дорнаў у Лідскім райвыканкаме 22 верасня 2020 года. Фота: «Лідская газета»

Сутнасць абвінавачванняў пракуратуры Лейпцыга заключаецца ў парушэнні закона аб знешнеэканамічнай дзейнасці. Паводле следства, у 2022 годзе Дорнаў спрабаваў абысці забарону на пастаўкі тэхнікі ў Беларусь. Ён аформіў дакументы на экспарт тэлескапічнага пагрузчыка ў Казахстан, але насамрэч машына адправілася ў Беларусь. 

Дорнаў — фігура для Саксоніі адыёзная праз ягоны бізнэс «Цыбулька-Бел». Гэта велізарная гаспадарка на 1000 гектараў у Беларусі, дзе вырошчваюць цыбулю. Раней партал reform.news паведамляў, што на палях нямецкага дэпутата маглі працаваць беларускія палітвязні, якіх туды адпраўлялі з мясцовых ізалятараў. Сам палітык гэтыя закіды ніяк не каментаваў.

Каментары11

  • Цыбуля смачная
    04.02.2026
    Добрая навiна
  • Žvir
    04.02.2026
    A što čuvac pra taho viertuchaja, što atabaryūsia ū Niamieččynie. NN pisala, što im zacikavilisia niamieckija sliedčyja... Ci josc vynik ?
  • Кринж
    04.02.2026
    Было б добра каб яго зачынілі ў турму канешне, і/або канфіскавалі маёмасць-незаконнае ўзбагачэнне, плюс прымусілі 300+ гадзінаў прыбіраць смецце на вуліцы ў маргінальным раёне.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць