Свет44

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй

Прэм’ер-міністарка Латвіі Эвіка Сіліня і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс заклікаюць прызначыць спецыяльнага еўрапейскага пасланніка для аднаўлення дыпламатычных кантактаў з Масквой. На іх думку, Еўрапейскі саюз павінен мець магчымасць весці перамовы з Расіяй у кантэксце мірнага рэгулявання вайны ва Украіне і мець свой голас побач з Вашынгтонам і Кіевам, піша Euronews.

Эвіка Сіліня і Алар Карыс. Фота: Associated Press

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначаў, што праца па прызначэнні спецапасланніка ўжо пачалася на «тэхнічным узроўні», і гэтую ідэю падтрымала прэм’ерка Італіі Джорджа Мелоні. Ідэя ўзнікла яшчэ летам мінулага года, але тады большасць еўрапейскіх лідараў палічылі яе недарэчнай.

Эвіка Сіліня падкрэсліла, што перамовы з Расіяй павінны адбывацца толькі пасля кансультацый з Украінай і што абраны пасланнік павінен быць кансэнсуснай фігурай. Яна назвала магчымымі прадстаўнікамі ад Еўропы лідараў Францыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі, але адзначыла, што канчатковы выбар яшчэ трэба зрабіць.

Прэзідэнт Эстоніі Карыс не назваў канкрэтных імёнаў, але адзначыў, што пасланнік павінен быць прадстаўніком буйной еўрапейскай дзяржавы і мець аўтарытэт у абодвух бакоў. Ён таксама падкрэсліў, што ЕС павінен актыўна ўдзельнічаць у дыскусіях і мець права голасу, бо еўрапейскія краіны падтрымліваюць Украіну ўжо некалькі гадоў.

У той жа час урадавыя структуры Эстоніі папярэдзілі, што аднаўляць адносіны з Расіяй нельга, пакуль Масква не зменіць сваіх дзеянняў і мэтаў агрэсіі. Германія таксама выступае супраць прамых перамоў, спасылаючыся на «максімалісцкія патрабаванні» Пуціна і працяглыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Расія і Францыя ўзаемадзейнічаюць на працоўным узроўні, але асаблівых вынікаў пакуль няма, як і кантактаў на вышэйшым узроўні.

Каментары4

  • Консенсус
    04.02.2026
    Очевидно ,что херр Герхард Шрёдер подойдет ,как достойная фигура.
    Меркель тоже можно дернуть .
  • Мх
    04.02.2026
    Беларусы для іх гэта ворагі. трэба закрыць мяжу. А расейцы як ездзілі ў Калінінград і назад - так і ездзяць. Яшчэ і аднавіць дыпламатычную сувязь з Расеяй хочуць. Чакаем вяртання Газманаву нерухомасці ў Латвіі, з такой "дынамікай" паляпшэння стасункаў.
  • Filipp
    04.02.2026
    "Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй"©
    Відаць баяцца, што іх ніхто не пакліча.

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію5

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы5

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць