Меркаванні2323

«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»

Масква разгортвае новую хвалю алармісцкай рыторыкі, заяўляючы пра нібыта падрыхтоўку Захадам новых спробаў адарваць Беларусь ад Расіі. Расія пагражае адстойваць сваё права на Беларусь нават пры дапамозе ядзернай зброі. Адкуль такія алармісцкія заявы і што яны значаць?

Марыя Захарава. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Служба замежнай разведкі (СВР), а за ёю і прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, кажуць пра чарговыя спробы Захаду адарваць Беларусь ад Расіі. Гучаць словы пра «геапалітычную гульню», «змовы» і нават пра неабходнасць гарантаваць бяспеку Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. У гэтым кантэксце Захарава згадала нават пра ядзерную зброю.

Расійскі журналіст з выдання The Insider Цімур Алеўскі ў інтэрв'ю «Свабодзе» звяртае ўвагу, што СВР і Марыя Захарава «гэта спецыфічныя актары, якія сістэмна займаюцца публічнымі правакацыямі».

«Калі яны нешта заяўляюць, то вельмі часта яны ствараюць дымавую завесу. І да вайны, і з самага яе пачатку, СВР і Захарава, асабліва калі яны дзейнічаюць разам, абвінавачвалі кагосьці ў тым, што збіраліся рабіць самі. А пасля самі гэта рабілі.

СВР перад атакамі на Украіну неаднаразова абяцалі правакацыі супраць Пуціна. Перад прымяненнем нейкай дзікунскай зброі яны казалі, што такую зброю збіраюцца прымяніць супраць Расіі і што Расія абавязкова дасць «годны адказ».

Алеўскі лічыць, што заявы СВР і Захаравай сведчаць аб тым, што яны збіраюцца зрабіць тое, у чым спрабуюць абвінаваціць Захад.

«Яны кажуць, што нібыта спрабуюць абараніць Беларусь ад рэвалюцыі. На самой справе гэта азначае наступнае: прыйшоў час рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі і ў ключавы момант трэба абавязкова быць гатовым да таго, каб гэтую ўладу перахапіць».

Паводле Алеўскага, заявы СВР і Захаравай Лукашэнка павінен успрымаць як пагрозу.

«Беларусь, з пункту гледжання Масквы, удзельнае княства. Лукашэнку яны цярпяць шмат гадоў. У 2020 Пуцін яго пачаў ламаць, а ў 2022 — даламаў.

Але Лукашэнка працягвае паказваць, што прыкметы дзяржаўнасці ў яго яшчэ ёсць. І яны яму пасылаюць прывітанне, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі», — мяркуе Цімур Алеўскі.

Каментары23

  • Там
    15.02.2026
    Тое, што вы пералiчылi - гэта смецце, а не кандыдаты.
  • Вядома
    15.02.2026
    Уся апазіцыя завязана на Маскву, праз харошых рускіх, якія прыйдуць да ўлады там, або, Лукашэнка і сілавікі завязаны на паганых рускіх. Усе палітычныя сілы завязаны на Маскву. Ціханоўская можа, канешне, перамяніць гэты вектар, але яе дзеці у закладніках у прарасейскага мужа. Глядзіце ўважліва наперад. Гэта пат для незалежных сіл. Адзінае выйсце - зламаць гульню цалкам. Зламаць са ўсемі гульцамі. Знішчыць Маскву. Ускрыць архівы.
  • бабруйчанін
    15.02.2026
    Пачакаю да канца года... гэтага пабачу дзе будзе захарава мід свр і на рф...
    Нешта будзе..))))

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць