Грамадства22

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву

З 1 сакавіка з’явяцца тры дадатковыя рэйсы аўтобусаў з Гродна ў Варшаву.

Як распавялі прадстаўнікі сэрвісу па продажы білетаў «Атлас Бас», па дарозе яны будуць спыняцца ў Беластоку.

Новыя рэйсы будуць адпраўляцца ў Варшаву з Гродна ў 03:00 і 05:15. Назад з польскай сталіцы аўтобусы будуць выязджаць у 09:45 і 18:30.

Адпраўленне з Беластока ў Гродна — у 12:25 і 21:10. Перавозчыкам выступае «Флайбус».

Яшчэ адзін рэйс з 1 сакавіка арганізуе польскі перавозчык Bialystok Ekspres. Выезд з Гродна — у 03:15. У зваротны шлях аўтобус адправіцца з Варшавы ў 10:00, а ў 13:00 ён выязджае ўжо з Беластока.

На ўсіх рэйсах кошт паездкі да Варшавы складзе 130 рублёў, да Беластока — 100. Усе аўтобусы ідуць праз пункт пропуску «Бераставіца».

Зараз чэргаў на мяжы ў «Бераставіцы» няма.

Каментары2

  • Алік
    25.02.2026
    я мару пра тое што некалі запусцяць цягнік з Беластока у Ваўкавыск. Там з абодвух бакоў граніцы ёсць чыгунка. Разбураны толькі участак паміж граніцай. З польскага боку чыгунка вельмі заняпала. У апошнія рокі каб яе уаднавіць летам пускаюць цягнічок. Ен раніцай ідзе у Грудак, вечарам вяртаецца. Кажуць, карыстаецца попытам у раварыстаў якія на дзень едуць пакатацца на прыродзе. А з нашага боку рэдкія рэйсы есць па весках.
    Але, уяўляеце як гэта было б крута, цягнік Ваўкавыск - Бялысток
  • Žvir
    25.02.2026
    Nu, vo, jašče bolš panajedzie da Polščy, a tut i tak užo dychać niama čym.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?5

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

Лукашэнка назваў украінскія войскі на мяжы з Беларуссю «механізатарамі і даяркамі»25

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн8

Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G1

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага45

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?5

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць