Свет

Цэны на газ у Еўропе падскочылі на 27% праз вайну ў Іране

Фактычнае закрыццё Армузскага праліва, праз які праходзіць каля 30% сусветных паставак ЗВГ (звадкаванага прыроднага газу), прывяло да рэзкага росту цэн на газ.

Еўропа закупляе звадкаваны газ пераважна ў ЗША, аднак глабальная канкурэнцыя за паліва можа абвастрацца, бо азіяцкія краіны ў асноўным імпартуюць яго менавіта з Блізкага Усходу, піша Moscow Times.

Цана газавага ф’ючэрса Dutch TTF у Еўропе паднялася ў панядзелак раніцай да 40,8 еўра, што на 27,5% вышэй за цану закрыцця ў пятніцу. Да 12:00 цана крыху знізілася — да 39,2 еўра/МВт·г ($484 за 1000 кубаметраў), рост склаў 22,5%. Гэты скачок стаў самым значным са жніўня 2023 года.

На выходных пасля пачатку бамбардзіровак сіламi ЗША і Ізраіля, якія прывялі да гібелі аяталы Алі Хаменеі і шэрагу ваенных і палітычных лідараў Ірана, апошні абвясціў пра спыненне гандлю праз Армузскі праліў да наступнага паведамлення, а затым падбіў тры танкеры. Некалькі танкераў, што накіроўваліся ў Катар і ААЭ для загрузкі ЗВГ, сталі затрымлівацца або мяняць маршрут, адзначае Bloomberg.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў4

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

На Нямізе абвалілася шкляная сценка прыпынку1

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах2

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык2

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема2

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце17

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч2

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў4

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць