Свет1717

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава выступіла з пагрозаю на адрас краін Балтыі, абвінаваціўшы іх у садзейнічанні ўкраінскім паветраным атакам. На фоне ўдараў па расійскіх портах Масква ўскладае адказнасць за пралёты беспілотнікаў на Рыгу, Вільню і Талін.

Захарава прыгразіла адказам краінам Балтыі, якія, паводле яе слоў, адкрылі сваю паветраную прастору для ўкраінскіх беспілотнікаў. «Гэтым краінам зрабілі адпаведнае папярэджанне. Калі ў гэтых рэжымаў, гэтых краін, хопіць розуму, яны прыслухаюцца. А калі не, будуць мець справу з адказам», — цытуе словы Захаравай агенцтва «Інтэрфакс».

Канфлікт абвастрыўся пасля серыі атак на расійскія марскія порты, падчас якіх некалькі дронаў упалі на тэрыторыі балтыйскіх дзяржаў.

Украінскі бок аператыўна адрэагаваў на інцыдэнты, прынёсшы прабачэнні. Паводле даных украінскай разведкі, Расія магла наўмысна накіроўваць беспілотнікі ў бок Балтыі з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, каб выкарыстаць гэтыя факты для ўласнай прапаганды і ціску на суседзяў.

МЗС Латвіі накіравала Маскве афіцыйную ноту пратэсту. Латвійскія дыпламаты падкрэслілі, што расійскія абвінавачванні не маюць пад сабой ніякіх доказаў. У ноце сцвярджэнні Масквы названы «абсалютна ілжывымі», а спробы абвінаваціць Латвію ў дазволе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ўдараў па Расіі — наўмыснай дэзінфармацыяй.

Каментары17

  • Найперш не галасі!
    07.04.2026
    Сінхронна з Пазьняком.
  • понятно
    07.04.2026
    Потерять 50% мощностей по экспорту нефти, заставляет захарову обеспечивать информационное прикрытие и оправдание, возможного нападения России на страны Балтии.
  • Жбан
    07.04.2026
    Хто адкрываў сваю прастору для дронаў і ракет, дык гэта Беларусь, але не для ўкраінскіх. Захарава нічога супраць ня мае ?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць