Свет88

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША

Былая віцэ-прэзідэнтка ЗША 61‑гадовая Камала Харрыс заявіла, што разглядае магчымасць свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2028 года. Пра гэта яна сказала падчас выступу на канферэнцыі ў Нью-Ёрку, паведамляе Reuters.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

«Я магла б. Магла б. Я думаю пра гэта. Я чатыры гады была за адзін крок ад прэзідэнцтва. Я ведаю, што гэта за праца. І я ведаю, чаго яна патрабуе», — заявіла Харыс.

Камала Харыс ужо мае досвед удзелу ў прэзідэнцкай гонцы. У 2024 годзе яна была кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі, але выбары выйграў Дональд Трамп, які пачаў свой другі прэзідэнцкі тэрмін у 2025 годзе. Яшчэ раней, у 2019 годзе, яна таксама спрабавала стаць кандыдаткай ад дэмакратаў, але зняла сваю кандыдатуру падчас перадвыбарчай кампаніі.

З 2021 года Харыс займала пасаду віцэ-прэзідэнткі ў адміністрацыі Джо Байдэна. На гэтай пасадзе яна была адной з ключавых фігур у амерыканскай палітыцы і займалася як унутранымі, так і знешнімі пытаннямі.

Раней Харыс ужо намякала на свой магчымы ўдзел у наступных выбарах. У канцы 2025 года ў інтэрв'ю Бі-бі-сі яна сказала: «Я яшчэ не скончыла». З таго часу яна выпусціла аўтабіяграфічную кнігу пра сваю кампанію, правяла кніжны тур і ў гэтым месяцы выступае на мерапрыемствах Дэмакратычнай партыі ў чатырох паўднёвых штатах, паведамляе CNN.

Каментары8

  • Поцык
    11.04.2026
    У демократов с головой проблемы? Ну не будут многие американцы за женщину голосовать
  • Бгг
    11.04.2026
    "I pleaded with Joe ... to show the same empathy for the suffering of innocent people in Gaza" - это она в своей свежей книге, о событиях после 7/10/23. Чтоб ни у кого не было вредных иллюзий, с кем имеем дело.
  • Ладзік
    11.04.2026
    Якая радасьць для харыстаў!

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?11

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць