Навука і тэхналогіі77

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C

Для зручнасці карыстальнікаў усе прылады пераводзяць на адзіны стандарт.

28 красавіка 2026 года ў Еўрасаюз афіцыйна запрацавала новае правіла: усе новыя ноўтбукі павінны падтрымліваць зарадку праз USB-C, паведамляе Gsmarena.com

Гэта фінальны этап рэалізацыі дырэктывы ЕС аб адзіным стандарце для прылад сілкавання, якая раней ужо закранула тэлефоны, планшэты і іншую электроніку. Цяпер стандарт распаўсюджваецца і на ноўтбукі.

Закон не забараняе мець і іншыя раздымы ў дадатак да абавязковага. Але USB-C павінен быць абавязкова.

З гэтага правіла пакуль захоўваецца дробнае выключэнне: гульнявыя і іншыя магутныя ноўтбукі, якія спажываюць больш за 100 Вт, могуць па-ранейшаму выкарыстоўваць традыцыйныя круглыя раздымы сілкавання накшталт DC jack.

Галоўная мэта ініцыятывы — скараціць колькасць электронных адходаў і спрасціць жыццё карыстальнікам.

У перспектыве Еўрасаюз збіраецца забараніць ноўтбукі з няздымнымі батарэямі, каб у карыстальнікаў не было ніякіх цяжкасцяў з іх заменай. Дарэчы, з лютага 2027 года гэта правіла ўступае ў сілу для смартфонаў.

Каментары7

  • Indrid Cold
    02.05.2026
    Цікава што дзякуючы ЕЗ у нас ёсць УСБ Ц на смартфонах. Цяпер будзе паўсюль у ноўтбуках. Чакаю на выменныя батарэі ў смартфонах і ноўтбуках
  • лол
    02.05.2026
    Забараняць і рэгуляваць чужое яны канешне мастакі. А як наконт таго, каб распрацоўваць і вырабляць свае?
  • Эўразьвяз
    02.05.2026
    лол, навошта вырабляць сваё, калі кантралюеш чужое?

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць