Свет

У Польшчы — маштабны лясны пажар. На ім загінуў дасведчаны пілот

У Люблінскім ваяводстве Польшчы ідзе барацьба з маштабным лясным пажарам: агонь ахапіў каля 250 гектараў лесу. Ратавальнікам удалося спыніць далейшае распаўсюджванне полымя, але вялікімі коштам. На пажары разбіўся самалёт M18 Dromader, у выніку якога загінуў дасведчаны пілот, піша RMF24.

У раёне населенага пункта Казакі (Білгарайскі павет) другія суткі працягваецца барацьба з разбуральным лясным пажарам. Агонь ахапіў 250 гектараў лесу.

Падчас выканання чарговага вылету на тушэнне разбіўся спецыялізаваны самалёт M18 Dromader. У выніку крушэння загінуў вопытны пілот. Міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кервінскі пацвердзіў гібель лётчыка, адзначыўшы яго высокі прафесіяналізм. 

Пажар класіфікуецца як «верхавінны» — агонь перакідаецца па кронах дрэў, што робіць яго асабліва небяспечным і цяжкадаступным для наземных службаў.

На месцы працуюць каля 500 пажарных і 48 адзінак тэхнікі. Чакаецца прыбыццё яшчэ 60 экіпажаў з суседніх рэгіёнаў.

Да тушэння прыцягнуты верталёты Black Hawk, самалёты лясной гаспадаркі і дроны для разведкі. Да аперацыі далучыліся салдаты войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Улады паведамляюць, што на дадзены момант агонь удалося спыніць — ён больш не распаўсюджваецца, хоць фронт пажару застаецца актыўным. Найбліжэйшыя жылыя дамы знаходзяцца прыкладна за 6 км ад агню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць