Грамадства55

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары

У цэнтры Брэста правялі парфумерны эксперымент. Мінакам на вуліцы прапанавалі ўсляпую ацаніць два пахі, нанесеныя на тэстарныя палоскі. На адным блотары быў культавы савецкі адэкалон «Саша», які і сёння можна купіць у крамах прыкладна за 5 рублёў, а на другім — значна больш дарагі Dior Sauvage.

Вынікі апытання аказаліся нечаканымі: жыхары горада блыталі танную класіку з раскошай, часам называлі пах «Сашы» больш прывабным і ацэньвалі яго ў сотні долараў.

Калі праўда раскрывалася, удзельнікі эксперыменту не маглі стрымаць смеху, а аўтар роліка заклікаў усіх не пераплачваць і купляць правераны часам айчынны прадукт. «Не чакаў ад Сашы», — напісаў ён.

@lisitsyn.2.1

Не ожидал от Саши

♬ Young, Happy, and Free - OctaSounds

Вялікая частка каментатарыў ахвотна кпіць з індустрыі высокай парфумерыі. Людзі адзначаюць, што ўся гэтая сітуацыя выдатна дэманструе простую ісціну: абсалютная большасць не адрознівае люксавыя ці нішавыя парфумы ад мас-маркету. На думку каментатараў, розніцу здольныя заўважыць хіба што прафесійныя эксперты, таму няма ніякага сэнсу пераплачваць за «панты», калі ў выніку адэкалон за пару рублёў усё адно «пахне дорага».

Хтосьці з іроніяй дадаў, што сапраўдная якасць вымяраецца толькі стойкасцю, многія сышліся на думцы, што брэнды проста прадаюць прыгожую карцінку, а іх сабекошт не перавышае некалькіх долараў.

Многія чытачы сур'ёзна зацікавіліся, дзе менавіта зараз можна набыць гэты «элітны» парфюм «Саша». У якасці самых папулярных лакацый, дзе «Саша» заўсёды ёсць, называюць прылаўкі «Белпошты», крамы сеткі «Міла» і дробныя шапікі.

Некаторыя пажартавалі, што пасля такога роліка маркетолагі брэнда хутка зафіксуюць шалёны ўсплёск пакупніцкай актыўнасці.

Каментары5

  • 453543
    17.05.2026
    Хацеу бы паглядзець на гэта пытанне пад iншым вуглом, з iншага пункту гледжання. Шырэй, чым проста на парфум.
    Пахi найперш успрымаюцца мозгам i з чым та асацыююцца для кожнага канкрэтнага чалавека. Таму часта лепшыя пахi для нас гэта тыя, якiя суправаджалі нас, калi нам было вельмi добра, камфортна.
    Два лепшых паха у маiм жыццi: пах абоср..ных пялёнак дачкi-груднiчка i пах жаночага аргазма.
    У мяне ёсць некалькi добрых парфумау з Европы, i яны мне вельмi падабаюцца, але тыя два пахi ... Яны лепшыя для мяне.
  • Барадзед
    17.05.2026
    453543, запах жареной картошки сопровождает нас всю жизнь. Жареная картошечка, и вы первый парень на деревне.
  • 453543
    17.05.2026
    Барадзед, Дужа прымiтыуна гэта i абыдзенна. Усе эмоцыі да страўніка зводзяцца. Бульбачкі смажанай з'елі і ў ложак даказваць, што вы першы хлопец. Усё зводзiцца да чыстай фізіялогіi, няма прастору для пачуццяў і эмоцый. Няма месца для вытанчанага, пачуццёвага ўспрымання навакольнага жыцця.

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць