Усяго патроху44

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа

Сезон у КХЛ ужо завяршыўся, і хакеісты пайшлі на заслужаны адпачынак, бавячы час па-рознаму. 

Галкіпер мінскага «Дынама» Васіль Дземчанка, напрыклад, паехаў на рыбалку і здабыў салідны трафей.

Дземчанка ў сваім інстаграме апублікаваў фота, на якім пазіруе з вялікай рыбай у руках. Здымкі, мяркуючы па ўсім, зроблены на адным з азёр непадалёк ад Чалябінска — роднага горада хакеіста. Рыба важыць больш за 8 кілаграмаў.

Блогер, вядучы рыбацкіх праграм і эксперт Іван Мазоўка расказаў Onliner, што гэта карп, і ацаніў улоў Васіля як вельмі ўражваючы. Паводле яго слоў, рыба, хутчэй за ўсё, была злоўлена ў адным з платных вадаёмаў.

У аматарскай рыбалцы на звычайных вадаёмах часта трапляюцца карпы вагой 1—3 кг, а асобнікі звыш 5 кг ужо лічацца сур'ёзнай здабычай. Два гады таму на Мінскае мора быў злоўлены буйны карп вагой 10 кг.

Падпісчыкі Васіля станоўча ацанілі трафей:

  • «Я так разумею, рыба ловіцца не горш за шайбы?»
  • «Вася — сапраўдны рыбак!»
  • «Вася, малайчына, выдатны ўлоў!»

Каментары4

  • Найперш не галасі!
    30.05.2026
    Шалва, гэта падарунак чытачам - на Урале селебрыць злавіў прыкормленага карпа.
  • Цікава
    30.05.2026
    А ці пішуць у Канадзе, каго злавіў брамнік Ванкувер Кэнакс Мікіта Талапіла?
  • цыкада
    30.05.2026
    лови леща, Василий

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы1

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы1

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць