Здарэнні

У Лоеве брыгадзе хуткай дапамогі пагражалі пісталетам

Здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне красавіка. Жанчыне пасля ўжывання алкаголю стала дрэнна. Брыгада медыкаў выехала па адрасе.

У кватэры было двое: мужчына і жанчына. Са слоў медыцынскіх работнікаў, лаяўчанка была ўзбуджаная, гучна крычала, ужывала нецэнзурную лексіку, паводзіла сябе агрэсіўна.

У нейкі момант мужчына, які таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, накіраваў у бок медработнікаў пісталет. Брыгада спешна пакінула кватэру і паведаміла пра здарэнне ў міліцыю.

Міліцыя, што прыбыла на месца здарэння, затрымала мужчыну, а зброю накіравала на балістычную экспертызу.

Згодна з заключэннем эксперта, канфіскаваная зброя з’яўляецца пнеўматычным газабалонным пісталетам «Borner М84», прызначаным для стральбы з выкарыстаннем сферычных куль калібру 4,5 мм, адносіцца да канструктыўна падобных да пнеўматычнай зброі вырабаў з дульнай энергіяй 2,28 Дж. Агнястрэльнай зброяй дадзены ўзор не з’яўляецца. Пісталет прыдатны для стральбы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі8

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім3

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

Лукашэнка назваў украінскія войскі на мяжы з Беларуссю «механізатарамі і даяркамі»25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць