Меркаванні

Мікалай Халезін: Гэта не яго псіхатып

У «Імя» ён прыйшоў, калі яму і 20 год не было. Пра Алега Бябеніна ўзгадвае кіраўнік «Свабоднага тэатра».

Пра Алега Бябеніна ўзгадвае кіраўнік «Свабоднага тэатра».

За 16 год сяброўства ў мяне не было ніводнай нагоды, каб адчуць, што ўсё можа скончыцца вось так. Не яго характар, улічваючы, як моцна ён любіў свайго сына.

Ён ніколі не быў дэпрэсіўным чалавекам. Наадварот, гэта быў чалавек, які суцяшае, супакойвае іншых, а не яго ўціхамірваюць. Я бачыў яго не дэпрэсіўным нават, а заклапочаным толькі аднойчы. Калі ён у мяне жыў нейкі час пасля разводу. То ён нават курыць не пачаў.

Неверагоднае пачуцце гумару. Алег і сам любіў пажартаваць і заўсёды гатовы быў падтрымаць у гэтым іншых. Так, у мяне ёсць знаёмыя людзі, пра якіх я магу сказаць, што яны схільныя да падобнага. Але гэта не пра Алега, не яго псіхатып.

Алег быў прафесіяналам, якіх, на маю думку, па пальцах адной рукі ў Беларусі можна пералічыць. У «Імя» ён прыйшоў, калі яму і 20 год не было. Хто б мог падумаць, што гэты хлопчык праз паўгода-год стане начальнікам аддзелу навінаў? У пошуку навінаў яму роўных не было. Тое, якім моцным, папулярным стаў сайт Хартыі, дзякуючы Алегу, таксама само за сябе гаворыць.

Алег быў спакойным, адэкватным чалавекам. Без праблемаў з алкаголем і камунікацыяй, як гэта часта назіраецца ў журналісцкім асяродку. Ён знаходзіў мову з любым супрацоўнікам.

Працуючы журналістам, Алег неаднойчы трапляў у міліцыю. Мы яшчэ жартавалі, кажучы, што для дасягнення ўзроўню сапраўднага журналіста трэба неаднойчы пасядзець у пастарунку. Не да жартаў стала, калі пасля «Чарнобыльскага шляху» ў 1997-м яго выкралі і вывезлі за горад у лес, адабраўшы асабістыя рэчы. Алега прыстрашылі, каб пісаў паменей. Але яго гэта толькі больш мабілізавала. Ён злавіў папутку і, як толькі прыехаў у горад, адразу пайшоў у рэдакцыю. Па яго вачах я зразумеў, што ён насамрэч перажыў, хоць выгляду ён і не падаваў. Гэтыя выпадкі толькі гартавалі Алега.

Як чалавек неверагоднага характару ён сябе праявіў у часе нападу эрэн'ешнікаў на Андрэя Саннікава ў 1999-м. Ён са Змітром Бандарэнкам фактычна выратаваў жыццё Саннікаву. Трэба было бачыць, як ён адначасова біўся з некалькімі нападнікамі, адцягваючы ўвагу на сябе, спыняў аўто.

Цяжка пра гэта ўсё гаварыць. Шмат несупадзенняў у гэтай справе. Пакуль не магу пра іх гаварыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць