Улада

Лукашэнка паўшчуваў прафсаюзы за сур’ёзныя недапрацоўкі ў пытаннях аховы працы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прафсаюзы сур’ёзна недапрацоўваюць у пытаннях аховы працы і скарачэння выпадкаў вытворчага траўматызму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на VI з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

«Мы шмат гаворым аб высокіх матэрыях, інавацыях. Але часам маўчым аб тым, што адной з асноўных прычын гібелі людзей у нашай краіне застаецца вытворчы траўматызм. Лічу, у ХХІ стагоддзі такая сітуацыя выглядае проста абсурдам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Толькі за 8 месяцаў гэтага года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 152 чалавекі і каля 500 траўміраваны. Часта гібель людзей абумоўлена знаходжаннем іх на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення.

Лукашэнка лічыць, што, як правіла, роля прафсаюзных арганізацый зводзіцца да фіксацыі фактаў, а мэтанакіраваная работа па выяўленню і ўстараненню прычын, якія іх спараджаюць, адсутнічае.

Прафсаюзы ні ў якім выпадку не павінны займацца папулізмам

16.09.2010 13:38

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прафсаюзы ні ў якім выпадку не павінны займацца папулізмам.

«Па сваёй прыродзе прафсаюзы прызначаны выконваць шмат функцый, часам дыяметральна процілеглых, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — З аднаго боку, трэба дабівацца задавальнення ўсіх патрэбнасцей работнікаў. З другога, з наймальнікам павінны быць выбудаваны канструктыўныя, я нават сказаў бы, дыпламатычныя адносіны, каб знаходзіць аптымальныя шляхі вырашэння праблем, пры неабходнасці — ісці на кампраміс. І самае галоўнае, узнімаючы тое ці іншае пытанне, вы павінны рэальна ацэньваць эканамічную сітуацыю ў краіне. І ні ў якім выпадку не займацца папулізмам».

«Мы ўжо такое ў нашай гісторыі праходзілі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тады дзейнасць прафсаюзаў не мела нічога агульнага з рэальнай абаронай правоў рабочага чалавека, а была накіравана за задавальненне інтарэсаў вярхушкі арганізацыі».-0-

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць