Улада1212

«Шчыра кажучы, аб выбарах нават не думаю»

Лукашэнка раіць уважліва прыгледзецца да прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта

Гутарачы 6 лістапада з жыхарамі Магілёва, Аляксандр Лукашэнка параіў ім уважліва прыгледзецца да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. «Ахвотных паруліць шмат, але вы ўважліва іх разглядайце, глядзіце, што яны зрабілі дагэтуль»,

— цытуе прэзідэнта дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Лукашэнка прывёў у прыклад заяву аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты аб тым, што ў першы год знаходжання ва ўладзе ён мае намер аддаць Расіі трубаправодныя артэрыі, нафтаперапрацоўчыя заводы.

«Калі я гэта чытаю, мне страшна становіцца і крыўдна.

Гэта наш набытак — як яго аддаць?! У каго ты спытаў?» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта вы павінны правільна ўсё расставіць і вызначыцца, менавіта вы, — падкрэсліў ён, звяртаючыся да суразмоўцаў. — Наша шчасце ў нашых руках. Калі мы разам будзем як адзінае цэлае, будзем бачыць краіну, думаць аб дзецях, мы штосьці зробім. Не будзем — ніводная ўлада нам нічога ў адзіночку не зробіць».

Паводле слоў Лукашэнкі, у краіне «дабіліся чагосьці за гэтыя гады».

«Не трэба гаварыць, што гэта зрабіў Лукашэнка.

Ваша падтрымка выратавала краіну, дзякуючы ёй мы яе стварылі. Галоўнае — цяпер яе не страціць», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт таксама заявіў, што абваліць краіну ўжо нікому не ўдасца. «Нікому не дадзена абваліць Беларусь: ні Расіі, ні Украіне, ні Еўрасаюзу, ні Амерыцы. Мы ўжо не тыя, нас штучна валіць немагчыма, калі мы самі сабе не абвалім», — дадаў ён.

Лукашэнка сцвярджае, што пакуль не думае аб прэзідэнцкіх выбарах.

«Шчыра кажучы, аб выбарах нават не думаю, — сказаў ён. — Але ў Мінску рана ці позна цябе тузануць па выбарах.

Каб абстрагавацца ад гэтага, еду да людзей, у поле, у вёску, каб паразмаўляць з людзьмі.

Таму пакуль я не пакутую ад гэтага перадвыбарнага настрою. Я і чыноўнікам кажу: гэта не мае выбары, гэта вашы выбары: вас жа будуць ацэньваць на месцах».

***

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 19 снежня.

На гэты момант на пасаду кіраўніка дзяржавы, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, прэтэндуюць 10 чалавек — намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, эканаміст Віктар Цярэшчанка і дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца 14 лістапада.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць