У Мінску прадставілі фільм пра Мікалая Аўтуховіча.
Прэзентацыя фільма «Падарожжа па бясконцай вайне», які прысвечаны асуджанаму ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, прайшла 10 лістапада ў мінскім офісе Партыі БНФ.
На мерапрыемстве прысутнічалі больш як 60 чалавек, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч і Рыгор Кастусёў, іншыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
Як адзначыла рэжысёр карціны Вольга Мікалайчык, гэты фільм даўся ёй з вельмі цяжка. Ён распавядае пра Мікалая Аўтуховіча як пра
«Я вельмі рада, што мне ўдалося зрабіць гэты фільм.
Гэта было вельмі цяжка — глядзець на слёзы маці Аўтуховіча, на слёзы яго дачок пры здымцы і мантажы. Калі ты бачыш, што іх мужа і бацьку хочуць згнаіць у турме ні за што,
то зразумела, што з такім матэрыялам працаваць вельмі цяжка», — сказала Мікалайчык.
«Мне было цяжка маральна, псіхалагічна, і нават фізічна», — дадала яна.
Стужку працягласцю 69 хвілін можна будзе паглядзець у інтэрнэце. Магчыма, яе пакажуць па тэлеканале «Белсат». «Фільм ужо прайшоў на праваабарончых фестывалях, на праваабарончых сайтах, распаўсюджваецца з рук у рукі. Я сама ўжо раздала прыкладна сто дыскаў з фільмам, бо людзі патрабуюць: «Скапіруйце, распаўсюдзьце, гэта трэба», — адзначыла рэжысёр.
***
Прыгаворы па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў былі абвешчаны ў Вярхоўным судзе ў маі гэтага года. Аўтуховіча прыгаварылі да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенку — да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. 5 лістапада Асіпенка быў вызвалены
Яшчэ двое абвінавачваных — былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў — былі прыгавораны адпаведна да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіраўнічыя пасады.
Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка і Ларын — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ведаў аб знаходжанні на тэрыторыі
Праваабаронцы лічаць асуджаных па гэтай справе палітвязнямі, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары