Эканоміка44

Насельніцтва чакае дэвальвацыі, масава скупляе валюту

Чысты попыт на наяўную валюту ў кастрычніку вырас у 11 разоў.

Чысты попыт на наяўную валюту ў кастрычніку вырас у 11 разоў.

Чыстая купля беларусамі замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) у кастрычніку 2010 года склала 317,2 млн даляраў. Пра гэта паведамляе справаздача Нацыянальнага банка.

Між тым у верасні чысты попыт насельніцтва на замежную валюту складаў 62,8 млн даляраў. Такім чынам, чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты ў кастрычніку вырасла у 5,1 разу ў параўнанні з папярэднім месяцам пасля росту за верасень амаль у 2 разы ў параўнанні са жніўнем.

Прычым чысты попыт на валюту гатоўкай у кастрычніку склаў 253 млн даляраў, што ў 11 разоў больш у параўнанні з вераснем.

Такая паніка на валютным рынку звязана з масавымі чаканнямі дэвальвацыі. Як вядома, дэфіцыт бягучага рахунку Беларусі дасягнуў рэкорднага памеру. Ад новага года сітуацыю можа пагоршыць чарговы рост цэнаў на расійскія нафту і газ.

Чаканні фінансавай дэстабілізацыі застаюцца моцныя, нягледзячы на тое, што тэмпы эканамічнага росту высокія, а ўлады робяць усё для захавання стабільнасці.

Кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Крыстафер Джарвіс адзначыў на брыфінгу 16 лістапада, што «афіцыйныя органы Беларусі шмат чаго дасягнулі сёлета. Беларусь пазбегла рэцэсіі, аднавіўся эканамічны рост, які склаў са студзеня па кастрычнік 6,8%. Беларусь атрымала доступ на міжнародныя рынкі капіталу, выпусціўшы еўрааблігацыі. Дасягнуты таксама некаторыя поспехі ў галіне структурных рэформ».

На думку МВФ, банкруцтва Беларусі пакуль не пагражае. У выпадку пагаршэння сітуацыі, МВФ можа разгледзець пытанне аб дадатковай фінансавай падтрымцы Беларусі ў студзені наступнага года. У той жа час рашэнне МВФ, не выключана, будзе звязана з ацэнкай заходнімі краінамі выбараў. Краіны Захаду маюць у МВФ кантрольны пакет.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць