Афіша

У Мінску адкрылася выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча

Выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча адкрылася 17 лістапада ў мінскай мастацкай галерэі "ЛаСандр-арт" (Раманаўская Слабада, 24).

Як паведаміла дырэктар галерэі Ларыса Бортнік, на выставе, якая праводзіцца ў рамках Рэспубліканскага фестывалю выяўленчага мастацтва, прадстаўлена 20 пейзажаў і нацюрмортаў, створаных мастаком за апошняе дзесяцігоддзе.

Хадаровіч атрымаў шырокую вядомасць як майстар нацюрморта, напоўненага замілавальным стаўленнем да прадметаў нацыянальнага сялянскага побыту. Старадаўнія фаліянты, падсвечнікі, абразы і даматканыя ручнікі служаць мастаку сродкам асэнсавання адвечных нацыянальных каштоўнасцяў.

***

Хадаровіч нарадзіўся 27 ліпеня 1947 года ў Слуцку (Мінская вобласць). Вучыўся ў мастацкай студыі Анатоля Бараноўскага. У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз дзесяць гадоў — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1988 года член Беларускага саюза мастакоў. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1977 года. Персанальныя экспазіцыі Хадаровіча дэманстраваліся ў Беларусі, Расіі, Літве, Германіі і Францыі.

Выстава працуе да 11 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць