А яго даверанай асобе адмовілі ў такой магчымасці.
Даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса адмовілі ў магчымасці выступлення па радыё,
паведаміў кандыдат.
25 лістапада Ус павінен быў выступіць па радыё з 6.40 да 7.10. «Я быў у ад’ездзе і накіраваў для выступлення на радыё сваю давераную асобу. Аднак яму адмовілі ў магчымасці выступлення, бо, як лічыць кіраўніцтва радыё, выступаць можа толькі кандыдат у прэзідэнты», — сказаў Ус.
Кандыдат заявіў, што ў далейшым абавязкова выступіць асабіста як на радыё, так і на тэлебачанні.
«Акрамя таго, я маю намер удзельнічаць у тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, калі яны адбудуцца»,
— сказаў Ус.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары