Меркаванні

Бяляцкі: Гэта паказвае нізасць улады

Cьпіс асобаў, якія прыцягаваюцца да крымінальнай адказнасьці за падзеі 19-га сьнежня, апублікаваны на сайце праваабарончай арганізацыі «Вясна» мы папрасілі пракамэнтаваць лідара арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Бяляцкі: Мы сабралі гэтыя зьвесткі ад сваякоў затрыманых. Ім званілі з КДБ і паведамілі, што іх родныя знаходзяцца ў сьледчым Ізалятары КДБ. Яны самі ці іх знаёмыя пацьвердзілі нам гэтую інфармацыю. Мы сёньня займаліся тым, што забясьпечвалі тым з гэтых людзей, у каго іх няма, адвакатаў. Была і яшчэ адна крыніца інфармацыі, якую я не магу назваць.

На ўчора ў сьпісе было 16 чалавек.

Дракахруст: У гэтым сьпісе даволі вядомыя людзі. Я не ўбачыў у ім людзей, якія маглі біць шыбы і ламаць дзьверы ў Доме ўраду.

Бяляцкі: Тут могуць быць два варыянты. Ці гэта было справакавана спэцслужбамі і тады канцоў мы ня знойдзем. І другі варыянт — у гэтым маглі ўдзельнічаць гарачыя галовы, якія думалі, што за 5 хвілін можна перакуліць сьвет. І ў такім выпадку гэты сьпіс будзе папаўняцца.

Але я лічу, што вялікага злачынства там не было. Разьбілі шкло. Гэта безумоўна правапарушэньне. Але лёгкае. Мы бачым, як ацэньваюцца такія правапарушэньні ў нармальных дэмакратычных краінах. Там гэта адміністрацыйнае правапарушэньне і такому правапарушальніку могуць выставіць рахунак за тое, каб ён гэтую шкоду кампэнсаваў.

Мы памятаем, як Валер Шчукін быў шкло ў будынку МУС, як Арына Вячорка біла шкло ў міліцэйскім пастарунку, патрабуючы, каб ёй далі інфармацыю пра сына. Шчукін быў пакараны адміністрацыйным арыштам, Вячорка — штрафам.

Дракахруст: Як бы вы маглі пракамэнтаваць пакаяньне былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, відэаролік зь якім быў вывешаны на сайце менскай міліцыі?

Бяляцкі:

Гэта ўсё ўкладаецца ў сэрыю «эфэктыўнай» працы КДБ, якая, я мяркую. такім жа чынам спрацавала і са спадаром Раманчуком, які таксама зьмяніўся на працягу адной ночы.
Частка людзей хапаецца за галаву і кажуць — што ж я нарабіў, я ж за яго галасаваў. Падобная практыка псыхалягічнага ўзьдзеяньня на затрыманых людзей з боку КДБ праяўляецца такім чынам і ня кожны можа гэта вытрымаць, калі ён раней не трапляў у падобныя сытуацыі. Асабліва калі гэта людзі з кабінэтных работнікаў, інтэлігенцыя. Прапануюцца розныя варыянты выхаду з сытуацыі, пагражаюць, што ты прападзеш канчаткова, і ўсё гэта ідзе на працягу некалькіх гадзінаў. Людзі проста «плывуць». Гэта псыхалягічны ціск і так яго трэба і ўспрымаць. Сьледчыя КДБ такім чынам паказваюць свой прафэсійны ўзровень. Але мне падаецца, што гэта паказвае нізасьць сёньняшняй улады, якая ідзе на такія крокі, каб на вачах усяго грамадзтва зламаць людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць