Грамадства

Падазраваных стала 26

Новым падазраваным стаў Андрэй Федаркевіч, які быў арыштаваны на 10 сутак адміністратыўнага арышту і ўтрымліваўся ў Жодзіне.

Да 30 сьнежня сьледзтва павінна прад’явіць арыштаваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня афіцыйнае абвінавачваньне альбо адпусьціць іх.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня на сёньняшні дзень 26 падазраваных. Зь іх 23 утрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ, кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус — пад падпіскай аб нявыезьдзе, Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ бліжэйшым часам з Жодзінскай турмы.

Апошні са сьпісу падазраваных — Андрэй Федаркевіч, які быў арыштаваны на 10 сутак адміністратыўнага арышту і ўтрымліваўся ў турме ў Жодзіна — ужо пераведзены ў ізалятар КДБ у Менску.

Супрацоўнікі КДБ шукаюць таксама Мікіту Краснова. 27 сьнежня ў яго дома быў ператрус, у пастанове на правядзеньне якога статус моладзевага актывіста быў таксама пазначаны як «падазраваны».

29 сьнежня большасьці падазраваных павінны прад’явіць абвінавачаньне або прыняць рашэньне аб іх вызваленьні.

Двое затрыманых прэвэнтыўна, Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, падазраюцца ў злосным хуліганстве. Тэрмін арышту ім працягнулі яшчэ на 10 сутак без выстаўленьня абвінавачаньня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць