Спорт11

Міхаіл Сівакоў перайшоў у кракаўскую «Віслу»

23-гадовы беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў аддадзены «Кальяры» ў паўгадавую арэнду кракаўскай «Вісле»,
паведамляе Прессбол.

На афіцыйным сайце «Віслы» пакуль такой інфармацыі няма, але гаворыцца пра тое, што клуб хоча ўзяць Сівакова ў арэнду. Міхаіл прыляцеў у Кракаў 27 студзеня апоўдні.

Сівакоў перайшоў у «Кальяры» з БАТЭ ў студзені 2009 г. Але ў Серыі А за два гады згуляў за клуб толькі ў трох матчах (агулам 36 хвілінаў). У першай палове 2010 г. ён знаходзіўся ў арэндзе ў «П’ячэнцы» ў Серыі В. Згуляў 15 матчаў.

***

Кракаўская «Вісла» — 12-разовы чэмпіён Польшчы (1927, 1928, 1949, 1950, 1978, 1999, 2001, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009). У сезоне 2009–2010 фінішавала 2-й, следам за познанскім «Лехам», за які выступае Сяргей Крывец.

Сёлета пасля першага кола «Вісла» разам з варшаўскай «Легіяй» дзеліць 2-3-я месцы (у іх па 27 пунктаў). Лідзіруе ў чэмпіянаце беластоцкая «Ягелонія» (30 балаў).

Адновяцца матчы чэмпіянату Польшчы 25 лютага.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць