Усяго патроху2222

Абноўлены аўтавакзал «Цэнтральны» адчыніцца вясной

Аўтавакзал будзе нагадваць цягнік, які спыніўся.

Аўтавакзал «Цэнтральны» у Мінску пасля рэканструкцыі плануецца здаць у эксплуатацыю ў канцы лютага 2011 года,

паведаміў дырэктар філіяла «Мінскі аўтавакзал» КТУП «Мінсктранс» Аляксандр Буслюк.

«Першую чаргу вакзальнага комплексу — непасрэдна аўтавакзал — плануецца здаць у эксплуатацыю ў канцы лютага. Прыёмка аб’екта працягнецца не менш за месяц.

Таму аўтавакзал адновіць рэгулярныя рэйсы не раней за 1 красавіка»,

— растлумачыў Аляксандр Буслюк.

Маштабныя пераўтварэнні найстарэйшага аўтавакзала ў Мінску пачаліся ў жніўні 2007 года. Будаўнікі працавалі ў складаных умовах — на гэтым участку перанасычанасць сетак.

Абноўлены аўтавакзал будзе нагадваць цягнік, які спыніўся. На пяці узроўнях вакзальнага комплексу будуць знаходзіцца вялікая пачакальня, пакой маці і дзіцяці, камеры захоўвання, кафэ і рэстараны. Аўтавакзал будзе мець 16 пасадачных платформаў і 10 білетных касаў. Значную частку прывакзальнай тэрыторыі зойме шматузроўневы паркінг на 500 машына-месцаў, які вырашыць праблему недахопу месцаў для стаянкі аўтамабіляў на Прывакзальнай плошчы.

Пасля рэканструкцыі «Цэнтральнаму» прысвояць статус аўтавакзала міжнароднага класа (зараз такі статус ёсць толькі ў аднаго аўтавакзала сталіцы — «Маскоўскага»). Плануецца, што аўтавакзал будзе выконваць каля 40 міжнародных маршрутаў.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць