Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец дамагаюцца сустрэчы з Ірынай Халіп і просяць следства змякчыць рэжым утрымання журналісткі пад хатнім арыштам.
Адпаведны ліст накіраваны 7 лютага кіраўніку следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Генадзю Казакевічу.
«Звяртаемся да вас з просьбай змякчыць рэжым утрымання Халіп І.У. пад хатнім арыштам і дазволіць асабістую сустрэчу з ёй кіраўнікам ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ Літвіной Ж.М. і Бастунцу А.Л.», — гаворыцца ў пасланні.
Нагодай для звароту стаў ліст ад Г. Казакевіча ад 2 лютага, у якім ён паведамляў, што «Ваша хадайніцтва аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да абвінавачанай Халіп І.У. разгледжана,
«На нашу думку, тыя, хто сёння знаходзяцца пад хатнім арыштам, вельмі абмежаваныя — па сутнасці, адна турма была заменена на іншую, — пракаментавала зварот старшыня БАЖ. — Нельга падыходзіць да вокнаў, нельга ні знаёміцца з прэсай, ні выходзіць у інтэрнэт… Мы адчуваем вострую неабходнасць на ўласныя вочы пабачыць, наколькі на самой справе апраўданыя такія жорсткія абмежаванні. Мэта нашага ліста — змякчыць рэжым утрымання Ірыны і дамагчыся, каб ёй дазволілі зносіны з вонкавым светам і, у прыватнасці, кантакт з калегамі».
Нагадаем, што 19 студзеня старшыня БАЖ Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец накіравалі ў ГУУС Мінгарвыканкама, якое ўзбудзіла крымінальную справу аб масавых беспарадках, а таксама ў пракуратуру г. Мінска хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Ірыне Халіп і вызваленні яе
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары