Свет11

Народнае паўстанне ў Лівіі: праваабаронцы паведамілі пра 24 загінулых

У Лівіі ў выніку сутыкненняў дэманстрантаў з супрацоўнікамі органаў правапарадку, якія працягваюцца з аўторка, загінулі не менш за 24 чалавекі.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 18 лютага, агенцтва Reuters са спасылкай на заяву міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch. Раней паведамлялася пра 19 загінулых.

Па дадзеных агенцтва, у пятніцу маюць прайсці пахаванні загінулых, якія могуць перарасці ў новыя беспарадкі.

У той жа час у сацыяльных сетках у Лівіі паведамляецца прыкладна пра 50 загінулых у выніку сутыкненняў.

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Лівіі пачаліся ўвечары 15 лютага і прайшлі ў найбуйнейшых гарадах краіны Бенгазі, Эль-Байдэне, Трыпалі. У Бенгазі неўзабаве пасля беспарадкаў прайшоў марш у падтрымку лівійскага лідара Муамара Кадафі. Такія ж маршы прайшлі ў Трыпалі і Сірце.

Выступленні ў Лівіі — адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафты ў свеце — адбываюцца на фоне антыўрадавых маніфестацыяў, якія ахапілі цэлы шэраг краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Нагадаем, 11 лютага пасля трохтыднёвых масавых акцый пратэсту сышоў у адстаўку прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў. Раней гвалтоўная змена ўлады адбылася ў Тунісе. У Бахрэйне ўлады сілай разганяюць дэманстрантаў. Масавыя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Алжыры і Йемене.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць