Меркаванні1717

Доктар Кадафі, доктар Лукашэнка

Муамар Кадафі прыедзе выкладаць у БДУІР?

Чым зоймецца Муамар Кадафі, перастаўшы быць Лідэрам Вялікай Лівійскай Рэвалюцыі? Мо прыедзе выкладаць у Белдзяржуніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі?

Прынамсі, званне ганаровага доктара БДУІР ён мае — атрымаў, паведамляе сайт БДУІР, у 2010 годзе «за значны ўклад у развіццё адукацыі і навукі, а таксама за ўмацаванне супрацы між ВНУ Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі».

Апроч беларускага дыплома ў капілцы Кадафі ёсць аж два украінскія ордэны — Яраслава Мудрага і Багдана Хмяльніцкага (цікава, што апошні ўручаецца толькі грамадзянам Украіны за асаблівыя заслугі ў абароне суверэнітэта і ўмацавання абароназдольнасці краіны) і венесуэльскі ордэн.

Але то эпатажны лівійскі лідэр, скажаце вы, у яго і ахова з цнатлівак-спецназавак. Між тым, і сціплы кіраўнік Беларусі паціху даганяе «дарагога Леаніда Ільіча»: лік ордэнаў пераваліў за дзясятак. Апроч беларускіх, расійскіх і, ясная справа, венесуэльскіх, ёсць, напрыклад, ланцуг Ордэна рыцараў Гроба Гасподняга, якім Лукашэнку ганаравала Ерусалімская праваслаўная царква, лівійскі Ордэн Рэвалюцыі і кубінскі — Хасэ Марці.

Не занядбаная кіраўніком Беларусі і навуковая ніва — ён мае ганаровую доктарскую ступень у Кіеўскім дзяржуніверсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Як і Іслам Карымаў, дарэчы. Яшчэ Лукашэнка з‘яўляецца ганаровым доктарам Бакінскага славянскага універсітэта (а для раўнавагі, відаць, — ганаровым грамадзянінам Ерэвана). Ільхам Аліеў, у сваю чаргу, ганаровы прафесар Белдзяржуніверсітэта. Уга Чавес мае рэгаліі ганаровага доктара навук Універсітэта Трыпалі, хоць экзаменаў па «Зялёнай кнізе» яўна не здаваў.

Утвараецца татальны акадэмічны Рух недалучэння. А заадно — з’яўляецца магчымасць трохі падзарабіць на пенсіі. Бо хто ведае, як складзецца лёс? Мо колішняму лідэру Джамахірыі давядзецца некалі чытаць у Мінску лекцыі па «Зялёнай кнізе», а студэнтам Бакінскага славянскага універсітэта слухаць спецкурс «Выжыванне аўтарытарнай сістэмы між Расіяй і Еўрасаюзам».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць