Канстытуцыйны суд разглядае неабходнасць заканадаўчага замацавання праверкі ведаў суддзямі дзяржаўных моў. Пра гэта гаворыцца ў адказе з Канстытуцыйнага суда, які атрымаў на свой зварот ініцыятар персанальнай кампаніі «Справаводствапа-беларуску !» Ігар Случак.
«Ваша прапанова аб неабходнасці заканадаўчага замацавання парадку правядзення праверкі кандыдата на пасаду суддзі на адпаведнасць патрабаванням аб валоданні дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь цяпер вывучаецца ў Канстытуцыйным судзе», — указваецца ў адказе.
Як паведаміў Случак, раней у Канстытуцыйны суд, а таксама іншыя суды Беларусі, пракуратуру і Міністэрства юстыцыі ім былі адпраўленыя звароты з прапановай заканадаўча ўрэгуляваць праверку ведаў кандыдатамі на пасаду суддзі беларускай мовы, як гэтага патрабуе заканадаўства, каб не дапускаць да заняцця судовых пасад асоб, якія не валодаюць беларускай мовай.
«З Вярхоўнага, Вышэйшага гаспадарчага судоў, пракуратуры і Міністэрства юстыцыі прыйшлі толькі фармальныя адпіскі, што гэтае пытанне і так урэгулявана і ніякага ўдасканалення працэдуры ведаў суддзямі беларускай мовы не патрабуецца. Лічу, аднак, што праблема існуе. І пахвальна, што Канстытуцыйны суд паставіўся да яе сур’ёзна. Гэта дазваляе гаварыць пра тое, што, магчыма, і ў судовай сферы беларуская мова пачне займаць дастойнае месца, яе дыскрымінацыя паступова знікне», — лічыць Случак.
Раней актывіст, паводле яго слоў, накіраваў больш за сотню зваротаў у розныя міністэрствы, ведамствы, арганізацыі, выканаўчыя і распарадчыя органы з прапановай весці справаводства на беларускай мове.
-
Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка
-
Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе
-
Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш
Каментары