Улада11

Еўрапейскі банк развіцця дасць «Белгазпрамбанку» 20 мільёнаў долараў

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) выдзеліць ААТ «Белгазпрамбанк» мэтавую крэдытную лінію ў аб’ёме 20 млн. долараў ЗША для фінансавання экспартна-імпартных гандлёвых аперацый кліентаў.

Як паведамілі ў «Белгазпрамбанку», у рамках лініі прадугледжваецца як прамое фінансаванне, так і пацвярджэнне абавязацельстваў па дакуметарных акрэдытывах, гарантыях і г.д. Больш за палову агульнай сумы лініі будзе накіравана на фінансаванне кліенцкіх аперацый, нацэленых на пашырэнне ўзаемнага гандлю дзяржаў — удзельніц ЕАБР.

У «Белгазпрамбанку» адзначаюць: далучэнне да праграмы ЕАБР па развіцці інструментаў гандлёвага фінансавання пашырыць спектр даступных праграм міжнародных фінансавых арганізацый у галіне садзеяння развіццю гандлю.

У 2004 годзе «Белгазпрамбанк» далучыўся да праграмы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па садзеянні развіццю гандлю, аб’ём даступнага ліміту па якой пастаянна нарошчваўся і ў 2010 годзе дасягнуў 40 млн. долараў ЗША.

У 2009 годзе ААТ «Белгазпрамбанк» атрымала доступ да магчымасцей Глабальнай праграмы Міжнароднай фінансавай карпарацыі па фінансаванні гандлю. Першапачатковы памер крэдытнай лініі па гэтай праграме складаў 10 млн. долараў ЗША, але на працягу 2009–2010 гадоў быў павялічаны да 60 млн. долараў.

Супрацоўніцтва з ЕАБР у «Белгазпрамбанку» лічаць «асабліва каштоўным», бо яно дазволіць садзейнічаць прасоўванню тавараў кліентаў банка на сумежныя рынкі, адкрыццю новых рынкаў збыту ў рэгіёне і аднаўленню міжгаспадарчых сувязей, якія існавалі раней.

ААТ «Белгазпрамбанк» з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам групы «Газпрома» ў Беларусі і працуе на рынку банкаўскіх паслуг з 1990 года. Уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых беларускіх банкаў, займаючы сёмае месца па памеры актываў і ўласнага капіталу.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) — міжнародная фінансавая арганізацыя, закліканая садзейнічаць эканамічнаму росту дзяржаў-удзельніц, пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей паміж імі і развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Дзяржавамі — удзельніцамі банка з’яўляюцца Расія, Казахстан, Беларусь, Арменія і Таджыкістан.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць