Маладыя прасядзелі пад вадой хвілін дваццаць. Выплывалі, здаецца, задаволеныя.
2 сакавіка позна ўвечары ў мінскім Палацы воднага спорту Таццяна Амельянец і Вячаслаў Грышкевіч заключалі шлюб… пад вадой у басейне.
Маладыя — з гарадскога пасёлка Шарашова, што ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.
У мінулым годзе пайшлі ў Мінску на выставу, каб набыць там сукенку Таццяне на вяселле, упрыгожанні на машыну, — расказвае Слава. — І аўтаматычна сталі ўдзельнікамі конкурсу. Так склалася, што галоўны прыз — заключэнне шлюбу ў гэтым Палацы воднага спорту — выйгралі мы. Тым не менш, афіцыйнае вяселле ў нас адбылося яшчэ ў ліпені мінулага года. Але не прападаць жа прызу. Усё ж бясплатна і так урачыста!
Мерапрыемства было прызначанае на 20.30. Ля басейна маладыя стаялі ў поўным вясельным убранні. Вячаслаў — у белым касцюме, Таццяна — у такой жа сукенцы. Вядоўца павіншаваў герояў урачыстасці, на іх праз нейкі час накінулі аквалангі, і тыя ў атачэнні дайвераў апусціліся на дно басейна. Там усё і праходзіла — падводны роспіс і нават распіццё шампанскага. У гэты час публіку бавілі спявак Саша Нема і
Маладыя прасядзелі пад вадой хвілін дваццаць. Выплывалі, здаецца, задаволеныя.
Пад вадой такое смачнае шампанскае, — прызналася Таццяна, хоць было так і не зразумела, як яна яго там піла. Для маладых усё бясплатна, яны за гэта не заплацілі ні рубля, — тым часам агучваў інфармацыю больш для журналістаў, чым для маладых, вядоўца. — А так гэтае вяселле каштавала б больш за 5 тысяч даляраў. І кампанія «Фішка.by», якая выступіла адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, абяцае, што такія падарункі будзем рабіць кожны год. А чаму так дорага — аж 5 тысяч даляраў? Падлічылі, што за ўсё трэба было б заплаціць такую суму. Але нам насустрач пайшоў Палац воднага спорту,
…Здаецца, усё прайшло на ўзроўні. Наколькі такія вяселлі прыжывуцца ў нашым грамадстве, пакажа час. Радасць, скажам так, не з самых танных. Зрэшты, маладыя такому падарунку лёсу засталіся задаволенымі. Хоць святы прыходзяць і сыходзяць. А заўтра — на працу. Трэба, як кажуць, апускацца з нябёс на зямлю. Альбо падымацца на яе з пад вады.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары