Грамадства11

У Беларусі павышаецца кошт праезду ў цягніках міжнародных зносін

Пра гэта 24 мая на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік аддзела пасажырскай службы Беларускай чыгункі Уладзімір Столяр.

Паводле яго слоў,

кошт праезду ў цягніках, што ідуць у краіны СНД і Балтыі, «павысяцца адэкватна павышэнню курсу швейцарскага франка, у заходнім напрамку — адэкватна змяненню курсу еўра».

Пры гэтым ён адзначыў, што кошт праезду ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносін не змяняецца.

Паводле слоў Столяра, з краінамі СНД і Балтыі падпісанае пагадненне аб міждзяржаўных чыгуначных тарыфах. Згодна з гэтым дакументам кожная чыгуначная адміністрацыя краіны мае права самастойна ўстанаўліваць каэфіцыенты да тарыфаў на білеты і плацкарту.

95% аб’ёму пасажырскіх перавозак з Беларусі прыпадае на зносіны з Расіяй і Украінай. Паводле слоў спецыяліста, з гэтымі краінамі прымяняецца гнуткая сістэма рэгулявання тарыфаў па перыядах года. Пры ўзрастанні аб’ёмаў пасажырапатоку тарыфы ўзрастаюць, пры зніжэнні — падаюць. «Мы праводзім палітыку парытэту, гэта значыць, якія каэфіцыенты Расія і Украіна ўстанаўліваюць па сваіх тэрыторыях, такія ж каэфіцыенты ўстанаўліваюцца для грамадзян іншых дзяржаў па тэрыторыі Беларусі», — сказаў Столяр.

Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2011 года ў зносінах з Расіяй тарыфы былі павышаныя на 15%, з Украінай — засталіся нязменнымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?3

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?3

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць