Меркаванні99

Не страляйце ў Мясніковіча. І Пракаповіча

Піша Аляксандр Старыкевіч.

Аляксандр Лукашэнка справядліва адзначыў, што той, хто не забяспечыў стабільнасць у краіне, павінен сысці ў адстаўку. Аднак прыгразіў ён гэтай перспектывай зусім не тым, каму трэба.

Афіцыйны сайт прэзідэнта паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адправіць урад у адстаўку, «калі ён не забяспечыць стабільнасць у краіне». Пра гэта было заяўлена на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням эканомікі.

Сам па сабе пасыл пярэчанняў не выклікае: у шэрагу краін свету высокапастаўленыя кіраўнікі зляталі з пасадаў і за меншыя грахі, чым дэвальвацыя на 54%. Вось толькі ў нашым выпадку галоўныя адказчыкі выбраныя не зусім карэктна.

На тым жа сайце можна знайсці цікавы дакумент пад назвай «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».
У чацвёртым яго раздзеле ёсць артыкул 79, які, у прыватнасці, абвяшчае, што забяспечанне палітычнай і эканамічнай стабільнасці ўваходзіць у абавязкі… прэзідэнта. Адпаведна, ён і павінен несці ўсю паўнату адказнасці за правалы ў гэтай частцы.

Гэта, што датычыць дэ-юрэ. Зараз пагаворым пра дэ-факта. Па ўрадзе Міхаіла Мясніковіча ніхто слёз ліць не будзе, але і валіць на яго ўсе грахі таксама не варта. Урэшце, гэты кабінет працуе менш за паўгода, і цяперашнюю кашу заварваў не ён.

З Пятром Пракаповічам сітуацыя складанейшая. Ён руліць Нацыянальным банкам з 1998 года. Унёсак Пракаповіча ў эмісію, якая стала адной з галоўных прычын цяперашняга «пажару» (вызначэнне Лукашэнкі), несумнеўна. Аднак бурная дзейнасць Пятра Пятровіча ў гэтым напрамку зусім нядаўна атрымала найвышэйшую ўхвалу: у студзені ўказам кіраўніка дзяржавы тэрмін паўнамоцтваў старшыні праўлення Нацбанка прадоўжаны да канца 2015 года.

Так што, не страляйце ў Мясніковіча і Пракаповіча — яны іграюць, як умеюць. Адказваць павінен той, хто замаўляе музыку. Урэшце, не цяперашнія прэм’ер-міністр і шэф Нацбанка абяцалі давесці сярэднюю зарплату да канца 2010 года да 500 даляраў. Пракаповіч, вядома, грунтоўна прыклаў руку да бяздумнага выканання гэтай задачы. Але ў рамках цяперашняй сістэмы «выступаць» перад кіраўніком дзяржавы не тое каб не прынята — немагчыма.

Увогуле, усе стрэлкі так ці інакш паказваюць на Аляксандра Лукашэнку.
Тым больш што ён і сам раней заяўляў: «Ва ўсім, што ў нашай краіне адбываецца дрэннага, вінаваты я» (гл. паведамленне на ўсё тым жа афіцыйным сайце прэзідэнта ад 1 верасня 2010). З усімі наступствамі.

Лукашэнка, праўда, паспрабаваў яшчэ выклікаць пачуццё віны ў суайчыннікаў. Паводле яго сцверджання, 25% беларусаў на пытанне «Хто вінаваты ў пагаршэнні ў вашым жыцці?» адказалі: «Мы самі». Але народ звольніць у любым выпадку немагчыма. Так што, мяркуючы па выкладзеных вышэй падставах кіраўніку дзяржавы мае сэнс задумацца аб уласнай адстаўцы.

…Я, дарэчы, цалкам дапускаю, што 25% выбаршчыкаў, якія рэальна прагаласавалі за Лукашэнку на нядаўніх выбарах, цяпер кажуць сабе: «Самі вінаватыя!»

Каментары9

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць