Меркаванні6565

«У бітвах за волю, бітвах за долю». Гімн як заклік да агульнанацыянальнай салідарнасці

Пратэстоўцы ў Брузгах цытавалі гімн. Ці заспяваюць гімн у сераду ў Мінску на Плошчы?

Калі мінчукі заблакавалі цэнтр горада, пратэстуючы супраць павышэння цэнаў, яны скандавалі самае простае: «Стоп бензін».
Гэта адбывалася ў месцах найбольшае канцэнтрацыі людзей. Спантанны пратэст гарадзенскіх прымежных гандляроў адзначыўся інакш.
Такога раней не бывала: пратэстоўцы пад Гродна твар у твар з амонам цытавалі дзяржаўны гімн.

Словы гімна

«Мы — беларусы, мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі…»

парадаксальна гучаць з вуснаў тых, на каго ўлады спрабуюць перакласці віну за ўласную хібную палітыку, і хто наважыўся сказаць «не».

Прапаганда зараз будзе спрабаваць настроіць жыхароў цэнтра супраць жыхароў памежжа, так, як раней настройвала сілавікоў супраць апазіцыі.

Я ўявіў сабе, як гэтыя абпаленыя сонцам бензінавозы, мужчыны і кабеты, выводзяць: «У бітвах за волю, бітвах за долю…» І прыгадаўся мне плакат. Знакаміты плакат Уладзіміра Крукоўскага, намаляваны ў 1980 годзе.

Мастак хацеў на 1000-годдзе Беларусі намаляваць «Пагоню». Калі зрабіць тое ў лоб — гэта азначала б смерць або турму. І ён знайшоў выйсце. Ён намаляваў старадаўнія гербы свабодных, магдэбургскіх па праве беларускіх гарадоў, інтрыгуючы моладзь, каб яна палезла глядзець тыя гербы, чытаць пра іх... І падпісаў словамі з БССРаўскага гімна: «У бітвах за волю, у бітвах за долю» (у савецкай версіі гімна прыназоўнік «у» паўтараўся двойчы, у сённяшнім варыянце ён толькі раз). Да такога не маглі прычапіцца. Той плакат быў радасцю і гонарам незалежніцкага падполля.

Гімн паядноўвае людзей, незалежна ад іх перакананняў і мовы. Ягоны спеў азначае: мы лічым тое, што мы робім, важным для цэлай нацыі.
Мы хочам, каб далучылася ўся краіна. Гэта агульнанародная справа.

Калісьці ў будучыні загучаць і «Магутны Божа», і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Пакуль жа простыя, затурканыя матаннямі бензінавозы не знайшлі лепшага закліку да агульнанацыянальнай салідарнасці, як гімн. Народ мудры.

Я ўпэўнены, што гімн ад гарадзенцаў падхопіць Мінск.

Пабачым, ці тое здарыцца ўжо ў сераду ў Мінску на Плошчы. Нагадаем, там штосерады збіраецца моладзь з маўклівым патрабаваннем перамен.

Каментары65

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць