Эканоміка11

Нацбанк: Аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку будуць практычна спыненыя

З адкрыццём у сярэдзіне верасня дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) «адначасова практычна цалкам спыняюцца аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку», заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.

Як растлумачыў прадстаўнік Нацбанка ў інтэрв’ю журналістам, фрагменты якога былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах, такая мера скіраванае на тое, каб усе здзелкі з замежнай валютай ажыццяўляліся на БВФБ па адзіным курсе на падставе попыту і прапановы.

«Для таго каб ён (курс на дадатковай сесіі.) не вельмі рэзка вырас у параўнанні з афіцыйным курсам, будуць зробленыя дадатковыя захады — зацісканне попыту на валюту і павелічэнне прапановы», — сказаў Лузгін.

У той жа час, адзначыў ён, Нацбанк будзе ажыццяўляць толькі кропкавыя, кан’юнктурныя інтэрвенцыі на дадатковай сесіі.

«Кан’юнктурныя ваганні будуць гасіцца інтэрвенцыямі Нацбанка. У цэлым жа, не поўнасцю, але ў асноўным, курс другой сесіі будзе вызначацца попытам і прапановай», — адзначыў прадстаўнік Нацбанка. «Мы імкнемся сціснуць рублёвую грашовую масу і тым самым скараціць попыт на замежную валюту», — патлумачыў ён.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Нацбанка, дзеля развіцця гэтай праграмы прыняты ўласны план дзеянняў. Будзе рэалізаваны шэраг мер эканамічнага і тэхнічнага характару, з якіх рост стаўкі рэфінансавання не адзіны.

Ён таксама паведаміў, што з 1 чэрвеня Нацбанк поўнасцю спыніў ільготнае крэдытаванне, выдачу сродкаў на льготнае крэдытаванне. «Цяпер мы ажыццяўляем толькі стандартнае крэдытаванне камерцыйных банкаў для падтрымання функцыянавання плацежнай сістэмы», — сказаў ён.

Мінфін, прадоўжыў Лузгін, таксама «праводзіць мерапрыемствы па скарачэнні сваіх дзеянняў на грашовым і фінансавым рынку, каб адпаведна заціснуць грашовую масу». «Усё гэта падрыхтоўчыя меры для ажыццяўлення непасрэднага выхаду на адзіны курс», — сказаў намеснік кіраўніка Нацбанка.

Каментары1

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць