Міністра эканомікі больш за ўсё хвалюе рост цэнаў на дурніцы
Мікалай Снапкоў усё ж не купляе замарожаныя ягады па 200 тысяч за кілаграм.
Міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова больш за ўсё хвалюе рост цэнаў на дурніцы. Пра гэта ён заявіў падчас прамой лініі, адказваючы на пытанне «Камсамольскай праўды». У яго спыталі, на якія цэны ён звяртае ўвагу.
«Больш за ўсё мяне турбуюць цэны на замарожаныя ягады.
чалавек павінен зарабляць столькі, колькі ён зарабляе», —адказаў міністр эканомікі.
А вось з тым, што
беларускія агуркі па 18 тысяч — гэта абуральна,Снапкоў не пагадзіўся.
«Не зусім я згодзен наконт «абуральна». Калі ў продажы ёсць агуркі па 18 тысяч, я думаю, што тым работнікам, якія вырошчваюць агуркі, павялічаць заработную плату зыходзячы з таго, што так дорага прадалі агуркі. Адпаведна гэтыя работнікі могуць пайсці і купіць гэтыя агуркі па гэтай цане».
Каментары