На сайце Алімпіяды няправільна пазначаная краіна нараджэння 30 спартоўцаў, што выступаюць за Расію.
Усе яны нарадзіліся не ў Расіі, але ў анкетах на сайце Алімпійскіх гульняў сцвярджаецца адваротнае. Пры гэтым гарады Кіеў, Луцк, Гродна, «Армянская вобласць» і «Беларуская вобласць» пазначаныя як часткі Расіі.
Цім Потэр, прадстаўнік сайта лонданскіх Гульняў, у інтэрв’ю Kyiv Post пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта гэта яны адказваюць за прадстаўленне біяграфічных дадзеных спартоўцаў.
Атрымліваецца, што такую інфармацыю пра спартоўцаў падаў расійскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, змясцілі на сайце
Адзначым, што на сайце Алімпійскіх гульняў пазначана, што валейбаліст Аляксандр Буцько нарадзіўся ў «расійскім» горадзе Гродна, а валейбалістка Таццяна Кошалева — у… беларускай вобласці Расіі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары