Меркаванні33

Шушкевіч: Нават СССР не выслаў пасла ФРГ, калі Руст прыляцеў

Колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч камэнтуе высылку зь Беларусі амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана.

«Для мяне гэта навіна, якую я ўспрымаю з жахам.

Мне здаецца, гэта адзін з найлепшых амбасадараў, які так палюбіў Беларусь і зь якім я так многа кантактаваў.
Калі адбываецца нейкае глупства ў краіне, калі дэманструецца дурнота ейных прадстаўнікоў, якія ня здольныя супрацьстаяць жартам моладзі, — яны павінны наводзіць жах на амбасадараў. Ён ня першы амбасадар, які быў высланы зь Беларусі. Ня ведаю, якое ён меў дачыненьне да гэтага жарту. Мне здаецца, гэта зусім нягеглы ўчынак нашага вышэйшага кіраўніцтва.
Проста ганьба! Мы паводзім сябе не як цывілізаваныя краіна, а як краіна-ізгой.
Заўважце, што Савецкі Саюз не высылаў амбасадара ФРГ, калі Руст прыляцеў на Чырвоную плошчу. Я бачыў гэты самалёт, быў там побач. Ім такая дурнота не магла прыйсьці ў галаву. Якімі б яны ні былі жахлівымі людзьмі, яны былі людзьмі адукаванымі. А ў нас пануе ваяўнічае невуцтва. І вось які вынік. Гэта найвялікшая недарэчнасьць, якая магла тут у Беларусі здарыцца».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць