Грамадства11

Разгляд пазову аб ліквідацыі «Платформы» адкладзены да 9 кастрычніка

Адным з парушэнняў, якое лягло ў аснову пазову аб ліквідацыі «Платформы», было незнаходжанне ўстановы па юрыдычным адрасе.
Падатковая інспекцыя абгрунтавала гэту прэтэнзію тым, што на некаторых бланках платформы ўказаны адрас, адрозны ад юрыдычнага, а таксама апытаннем кіраўніцтва таварыства ўласнікаў будынка, дзе «Платформа» арандуе памяшканне.

Дырэктар «Платформы» Андрэй Бандарэнка ў судзе адзначыў, што ні адзін нарматыўны акт не рэгулюе тое, які адрас павінен быць на бланку арганізацыі, і гэта не з’яўляецца доказам таго, што арганізацыя не размяшчаецца па юрыдычным адрасе.

Акрамя таго, у судзе высветлілася, што паведамленне пра адміністрацыйны штраф за незнаходжанне па юрыдычным адрасе «Платформе» падатковая інспекцыя выслала менавіта на гэты юрыдычны адрас, дзе, як лічыць інспекцыя, арганізацыя не знаходзіцца. Гэта паведамленне было атрыманае кіраўніцтвам «Платформы», што, паводле меркавання Бандарэнкі, сведчыць пра беспадстаўнасць доказаў істца.

Суд папрасіў падатковую інспекцыю падаць дагаворы арэнды памяшканняў «Платформай» у 2011–2012 гадах.
У сувязі з гэтым суддзя Алег Клюйко адклаў разгляд іску. Ён растлумачыў, што пасяджэнне адкладваецца на такі працяглы тэрмін таму, што ён будзе знаходзіцца ў адпачынку.

«Падатковая інспекцыя з такімі аргументамі наогул не павінна была з’яўляцца ў судзе, каб не страціць аблічча. Ніякіх падстаў для нашай ліквідацыі няма, у іх не хапае дакументаў, і гэта стала зразумела нават суду», — пракаментаваў працэс Андрэй Бандарэнка.

«Нават калі мы дзесьці зрабілі памылку, штосьці падалі падатковай несвоечасова, мы гэта выправілі. Доказы аб тым, што мы не знаходзімся па юрыдычным адрасе, наогул не маюць падстаў. Бачна, што нас закрываць няма за што», — сказаў Бандарэнка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць