Грамадства22

Едзеш праз мяжу без чаргі — пацвярджай мэты паездкі

Раней пры наяўнасці пропуску многія без чэргі ездзілі на шопінг ці на канцэрты.

Уладальнікі пропускаў на пазачарговы ўезд у пункты пропуску на граніцы Беларусі павінны з 1 верасня пацвярджаць службовую або дзелавую мэту паездкі. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Ён растлумачыў, што з 1 верасня ўступілі ў сілу новыя правілы для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія маюць пропуск на пазачарговы ўезд у пункты пропуску. Змяненні ў правілы ўнесены на падставе Палажэння аб рэжыме ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў у рэдакцыі ад 31 мая 2012 года нумар 507.

Цяпер для пазачарговага перасячэння граніцы аднаго пропуску недастаткова, патрабуецца яшчэ прад’явіць дадатковыя дакументы: камандзіровачнае пасведчанне; запрашэнне замежнага партнёра; дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць кантролю атрымання (адпраўкі) тавару (таварна-транспартныя накладныя і да т.п.); дакументы, якія пацвярджаюць удзел у перагаворах, канферэнцыях, семінарах, выстаўках і да т.п.; кантракт (дагавор) з замежным партнёрам, у якім адзначана неабходнасць паездак за граніцу; іншыя дакументы, якія пацвярджаюць службовы (дзелавы) характар паездкі.

Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што гэтыя змяненні абумоўлены неабходнасцю навядзення парадку з выкарыстаннем права на пазачарговы выезд за граніцу.

«Сістэма пропускаў прызначана палегчыць дзейнасць суб’ектам знешнеэканамічнай дзейнасці, аднак на практыцы пропускі выкарыстоўваліся не па прызначэнню — з мэтай шопінгу або наведвання канцэртаў.
У выніку ўзнікла сітуацыя, што ў пунктах пропуску пачалі ўтварацца чэргі», — расказаў Аляксандр Цішчанка.-0-

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць