Усяго патроху11

Рынак на стадыёне Дзесяцігодзьдзя ў Варшаве дажывае свой век

Калі на мінулым тыдні палякі ва ўсёй краіне цешыліся з таго, што футбольны чэмпіянат Эўропы ў 2012 годзе адбудзецца ў Польшчы, на стадыёне Дзесяцігодзьдзя, адным з самых вялікіх базараў Эўропы, куды замест вакзалу прыходзілі аўтобусы зь Беларусі, запанаваў смутак.

Варшаўскія ўлады вызначылі тэрмін закрыцьця сталічнага стадыёну Дзесяцігодзьдзя — аднаго з самых вялікіх базараў Эўропы. На стадыён па тавары прыяжджалі і прыяжджаюць тысячы замежнікаў — у тым ліку і беларусаў.

Калі на мінулым тыдні палякі ва ўсёй краіне цешыліся з таго, што футбольны чэмпіянат Эўропы ў 2012 годзе адбудзецца ў Польшчы, на стадыёне Дзесяцігодзьдзя запанаваў смутак — тысячы гандляроў зразумелі, што пляны пабудаваць на гэтым месцы вялізны сучасны Нацыянальны стадыён, на якім наладзяць адкрыцьцё чэмпіянату, сапраўды стануць рэальнасьцю.

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч‑Вальц выказала з гэтай нагоды аптымізм:

«Я шчасьцівая і цешуся з гэтай нагоды — да 2012 году Варшава будзе вялікім горадам. Мы пабудуем Нацыянальны стадыён, яшчэ адну лінію мэтро. За працу!»

Гандляроў са стадыёну паінфармавалі аб тым, што яны могуць працаваць на гэтым месцы толькі за 30 чэрвеня і запрапанавалі 7 іншых месцаў, куды можна перанесьці свае намёты, але гэта, паводле іхных словаў, ужо ня будзе такі самы гандаль.

«Справа ў тым, што часу, які нам далі, каб перанесьці свой бізнэс, няшмат. Акрамя гэтага я ужо вельмі зьвязаны з гэтым месцам — 17 гадоў тут гандлюю. Ня толькі ў Польшчы, а і ва ўсёй Эўропе ведаюць наш стадыён. Ня думаў яшчэ, што цяпер буду рабіць», — кажа адзін з гандляроў.

Між тым ня толькі ўлады, але і, паводле апытаньняў, большасьць жыхароў польскай сталіцы лічаць, што вялізны базар амаль у цэнтры Варшавы напэўна не ўпрыгожвае горад.

Стадыён — гэта яшчэ і аўтавакзал, куды прыяжджаюць аўтобусы таксама і зь Беларусі — Берасьця, Пінску, Баранавічаў.

Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода

Фота Jerzy Gumowski / AG

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць