Архіў

Дапаможам Марылі Каральковай

Марыля Каралькова

Марыля Каралькова
Нядаўна Горацкі райаддзел адукацыі адмовіў Марылі Каральковай у праве вучыцца па-беларуску. Наш абавязак цяпер — паспрыяць таму, каб Марыля атрымала самую лепшую адукацыю.

Тут у Менску мы набудзем для яе ўсе неабходныя падручнікі на беларускай мове, энцыкляпэдыі, кампакт-дыскі. Я згодны навучаць дзяўчынку выяўленчаму мастацтву. Упэўнены, настаўнікі іншых прадметаў адгукнуцца і пагодзяцца з Марыляй займацца.

А 4 студзеня а 17-й Марылю і яе бацькоў мы будзем чакаць у менскім Палацы дзяцей і моладзі на каляднай вечарыне — для ўдзелу ў сьвяце і сустрэчы зь сьвятым Мікалаем ды яе будучымі настаўнікамі і сябрамі. Тут Марыля пасябруе з новымі сябрамі, пачуе добрыя словы і забудзецца на сваю бяду.

Беларускае грамадзтва павінна быць гатова змагацца за кожную жывую душу, за кожнага беларуса. У гэтым наша беларуская салідарнасьць. І ў гэтым наша моц. Каб тыя, хто не пайшоў зь ёю ў беларускую клясу, і тыя чыноўнікі, якія не стварылі беларускай клясы, убачылі, што за Каральковымі — уся дэмакратычная, культурная, адукаваная Беларусь.

Мікола Купава, мастак

Ад рэдакцыі. Усе ахвотныя ўзяць удзел у акцыі салідарнасьці з Марыляй Каральковай, зьвяртайцеся ў Рэдакцыю “НН”.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі19

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі19

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць