Грамадства66

Экс-прарэктар Паўлаў: Беларуская школа працягвае выхоўваць рабоў

Палічыўшы заробак у 5 тысяч еўра за месяц занадта маленькім для работнікаў сферы адукацыі, дацкія настаўнікі абвясцілі страйк і маюць намер дамагацца поўнага выканання сваіх патрабаванняў, паведаміла ВВС. А якім павінен быць заробак у настаўнікаў беларускіх, каб яны наважыліся на акцыі пратэсту, — пацікавіўся карэспандэнт у былога прарэктара БДУ Анатоля Паўлава.

— У тое, што нашы настаўнікі забастуюць, я наогул не веру.

Я два гады узначальваў Гаркам прафсаюза выкладчыкаў, зрабіў вельмі шмат працы і практычна ўсе школы наведаў. На сустрэчах з людзьмі прабіваў адну думку — толькі ў калектыве, разам, вы можаце вырашыць усе пытанні. Але пераканаўся, што зрабіць гэта складана. Па-першае, цяпер вельмі шмат настаўнікаў — жанчыны пенсійнага веку. Яны ў жыцці не пойдуць ні на якія барыкады.
Вясковыя настаўнікі — людзі адмысловага складу: на вёсцы яны найбольш забяспечаныя — у іх сельская надбаўка і рэгулярны заробак. Хай ён маленькі, але паколькі вакол заробкі значна меншыя, гэтыя настаўнікі заўсёды былі непад’ёмнымі.
Яшчэ на пачатку 90-х, калі мы выводзілі на плошчу больш за тры тысячы настаўнікаў, сельскіх сярод іх ніколі не было. Яны будуць не пакладаючы рук працаваць і за 10 даляраў.

— Выходзячы на ​​акцыі, замежныя настаўнікі таксама рызыкуюць, але тым не менш ідуць.

— Там і тут у людзей зусім розны менталітэт, ды і ментальнасць грамадства ў цэлым. Там людзі свабодныя па сваёй натуры, па духу. Яны і думаюць па-іншаму.

Нашы разважаюць, а як гэта мы пойдзем страйкаваць, калі дзяцей трэба вучыць — дзеці пацерпяць. Там чалавек думае пра свой інтарэс.
Наша сістэма выхавання, а цяпер гаворка ідзе ў асноўным пра людзей, якія сфармаваліся ў савецкай сістэме і школе, не фармуе вольнага чалавека. Таму нельга параўноўваць іх і нас. Гэтак жа як і грамадства. Многія нашы палітыкі наракаюць: што ні кажы, што ні рабі, а людзі маўчаць. Так і ёсць. А ў іншых краінах (нават у лацінаамерыканскіх) ледзь што — людзі ўжо на плошчы. Тут зусім іншая ментальнасць.
І ўтвараецца нейкае замкнёнае кола: школа працягвае выхоўваць рабоў, і моладзь выходзіць з рабскай псіхалогіяй.

— Пры гэтым, калі параўноўваць становішча настаўнікаў у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі, у нас аплата іх працы неверагодна нізкая.

— Наогул ніякая. І перспектываў не відаць. Раней,

у першым Законе аб адукацыі, былі два артыкулы, якія рэгулявалі менавіта фінансавыя адносіны. Адзін з іх абвяшчаў — сярэдні заробак настаўнікаў мае раўняцца сярэдняму заробку ў прамысловасці.
Часам было 80%, а калі зарплата падала да 60–70%, усе білі ў званы. На жаль, гэты артыкул потым ні разу не выконваўся.
А цяпер новыя так званыя народныя дэпутаты ўнеслі папраўкі — гэты артыкул проста прыбралі.

— Па прынцыпе: няма артыкула — няма праблемы…

— Так, праблема вырашана вось такім чынам. І цяпер, асабліва пасля многіх гадоў падаўлення свабоды ў Беларусі, я не веру, што беларускія настаўнікі здольныя як і дацкія адстойваць свае інтарэсы такімі ж метадамі.

Каментары6

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць