Усяго патроху2020

Генерал КДБ напісаў песню «Посажу возле дома березку»

Прэс-канферэнцыя з удзелам аўтара і вярхоўкі афіцыйнага Саюза пісьменнікаў прайшла сёння ў Мінску.

«Сёння пісьменнік мусіць цікавіцца палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферай жыцця, — задаваў тон сустрэчы пісьменнік экс-сенатар Мікалай Чаргінец. —

Расіі, напрыклад, вельмі патрэбныя нашыя трактары, вельмі патрэбныя МАЗы і БелАЗЫ. Сучасны пісьменнік мусіць ведаць пра гэта, таму цяпер пісаць варта не толькі пра каханне, але і адказваць на пытанне, як нам жыць у рамках дзвюх краін».

Старшыня пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і сакратар Георгій Марчук расказалі пра ролю пісьменніка ў станаўленні саюзнай дзяржавы падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Разам з імі паразважаць пра будучыню супольнай пісьменніцкай дзейнасці прыйшлі рэдактарка газеты «Літаратура і мастацтва» Таццяна Сівец і генерал КДБ Іван Юркін, які нядаўна адкрыў у сабе паэтычны дар.

Шмат сілаў у беларускіх і расійскіх пісьменнікаў, што нядаўна аб’ядналіся ў саюз пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, адабраў працэс рэгістрацыі аб’яднання.

«Таму пра значныя вынікі дзейнасці новага саюза пакуль казаць не выпадае», — адзначае экс-сенатар.

Затое, падчас сумеснага пленуму ў Брэсце, расійскія калегі змаглі на свае вочы пабачыць Беларусь. «Яны былі вельмі ўражаныя і прапанавалі зрабіць Брэст культурнай сталіцай саюзнай дзяржавы, — кажа Чаргінец. —

Іх уразіла Брэсцкая крэпасць, мы ім паказалі аграгарадкі. Канечне, тыя, што лепей глядзяцца — не калгас «30 год без ураджаю».

Мы выпускаем супольны часопіс «Белая вежа», аднак пакуль няма на яго грошай — каб ён выходзіў накладам болей за тысячу асобнікаў! Урэшце, мы — адзінае культурніцкае аб’яднанне саюзнай дзяржавы».

Пытанне фінансавання саюзных праграм натхніла Георгія Марчука на разважанні пра любоў да роднага краю.

«Вось мы тут шмат гаворым пра патрыятызм, — працягнуў ён. — У Расіі тыя самыя праблемы: скарачаюць школьную праграму па расейскай літаратуры, у нас скарачаюць па беларускай. І невядома, як з 38 пісьменнікаў абраць тых, каго варта праходзіць у школе».

Па словах Марчука пісаць пра патрыятызм увогуле складана:

«У Расіі як напішаш слова «рускасць» — адразу ліберальная прэса назаве «фашыстам», «карычневым» і «нягоднікам».

Да аналогіі, што бывае ў Беларусі за беларускасць, справа чамусьці не дайшла.

Таццяна Сівец адзначыла, што ў Беларусі ёсць пісьменнікі, якія маюць сваю аўдыторыю за мяжой, у прыватнасці, у Расіі. Напрыклад, Андрэй Федарэнка і Алена Брава. Апошняя нават увайшла ў лонг-ліст адной з расійскіх прэмій.

Сярод іншых няпростых літаратурных клопатаў турбуе Мікалая Чаргінца і адсутнасць добрых новых песняў.

Саюзу пісьменнікаў нават давялося запачаткаваць спецыяльны конкурс для іх стваральнікаў, кажа ён. «Але ёсць у нас пісьменнік Іван Юркін, дзіцячы аўтар, які зрабіў вялікі прарыў у гэтым жанры!»

Генерал Іван Юркін служыць у КДБ з 1976 года. І вось нядаўна, як прызнаўся журналістам, адкрыў у сабе талент:

«Я і не ведаў да мінулага года, што магу пісаць песні. Але раптоўна напісаў тэкст «Посажу возле дома березку».

Песню на гэты тэкст выканаў Якаў Навуменка на 8 сакавіка, і жанчынам настолькі спадабалася, што ледзь не разарвалі мяне на сувеніры.

З таго часу я напісаў каля дваццаці тэкстаў, дванаццаць з іх узяў Анатоль Ярмоленка.

У мяне некалькі тэмаў — каханне да жанчын, да роднага краю, пра свята перамогі.

Найвялікшы поспех — песня на мае словы «Прыязджайце да нас у Беларусь» стала летась песняй года».

Так незаўважна праляцеў час прэс-канферэнцыі.

Пры канцы Мікалай Чаргінец прапанаваў задаваць яму палітычныя пытанні, аднак трансляцыю якраз на гэтым спынілі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы41

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць