Свет55

У Расеі сышоў з рэек экспрэс «Масква–Санкт-Пецярбург»

У Расеі хуткі пасажырскі цягнік Масква‑Пецярбург пацярпеў аварыю ў панядзелак вечарам у Наўгародзкай вобласьці. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі 60 чалавек, больш за 30 шпіталізаваныя, двое ў цяжкім стане. Прычынай здарэньня стаў падрыў рэек.

У Расеі хуткі пасажырскі цягнік Масква‑Пецярбург пацярпеў аварыю ў панядзелак вечарам у Наўгародзкай вобласьці. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі 60 чалавек, больш за 30 былі шпіталізаваныя, ахвяр няма.

Паводле зьвестак «Расейскіх чыгунак», на цягнік «Неўскі экпрэс» быў прададзены 231 квіток. Брыгада цягніка складалася з 20 чалавек.

Выбухоўка была закладзеная ў 30 мэтрах ад мосту і пазьбегнуць больш сур’ёзнага здарэньня ўдалося дзякуючы таму, што цягнік ішоў на вялікай хуткасьці (каля 190 км/г), і пасьпеў праскочыць мост і не зваліцца ў раку.
Паводле Fontanka.ru

У прэсавым рэлізе кампаніі гаворыцца, што за мэдычнай дапамогай зьвярнуліся 60 чалавек, 25 чалавек былі адпраўленыя ў больніцу гораду Малыя Вішэры Наўгародзкай вобласьці. Яшчэ восем пацярпелых, у тымі ліку 21‑гадовую дзяўчынку і грамадзяніна Італіі, мэдыкі шпіталізавалі пасьля іх прыбыцьця на дызэльным цягніку на Маскоўскі вакзал Пецярбургу. Два чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле зьвестак «РЧ», у выніку аварыі з рэек сышлі электравоз і 12 вагонаў. Пасажыры цягніка былі дастаўленыя на дызэль‑цягніку ў Пецярбург.

Пасьля аварыі рух цягнікоў па гэтай галіне быў паралізаваны. У заторы стаяць дзесяць начных цягнікоў, пазьнейшыя цягнікі ідуць вакольнымі галінамі з затрымкай ад чатырох да васьмі і больш гадзін.

Празь некалькі гадзін пасьля аварыі прэсавая служба «РЧ» распаўсюдзіла прэс‑рэліз, у якім гаварылася, што аварыя «адбылася ў выніку незаконнага ўмяшальніцтва ў дзейнасьць чыгуначнага транспарту».

Машыніст цягніка й пасажыры кажуць, што чулі, як нештра грымнула перад тым, як адбылася аварыя.

А праваднікі заяўляюць, што чулі, як грымнула двойчы.

Працоўныя, якія рамантуюць каляіны на месцы аварыі, кажуць, што там знойдзеная варонка.

«РЧ» у сувязі з аварыяй адкрыла тэлефонную «гарачую лінію» ў Маскве і Пецярбургу.

«Паводле папярэдніх высноў спэцыялістаў па выбухах, якія працуюць на месцы здарэньня, на чыгуначным палатне адбыўся выбух бомбы магутнасьцю да двух кіляграмаў у трацілавым эквіваленце», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле РИА Новости

Фота на Newsru
Фота REUTERS

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць